§ 6.1. Малярная канцэнтрацыя газу
Пытанні, заданні, задачы
1. Вызначце адпаведнасць паміж велічынямі.
1. Аб’ём газу. 2. Малярная канцэнтрацыя газу. 3. Колькасць рэчыва. 4. Малярная канцэнтрацыя рэчыва ў растворы |
А. с(NО2) = 0,15 моль/дм3. Б. с(NaOH) = 0,15 моль/дм3. В. V(H2S) = 4 дм3. Г. n(СО2) = 2 моль |
2. Вызначце малярную канцэнтрацыю аміяку колькасцю 0,7 моль у сасудзе аб’ёмам 14 дм3.
3. Вызначце масу сярністага газу ў сасудзе аб’ёмам 400 см3, калі малярная канцэнтрацыя SO2 роўная 0,5 моль/дм3.
4. Вызначце і параўнайце малярныя канцэнтрацыі трох газаў — вадароду, азоту і кіслароду, калі вядома, што яны знаходзяцца ў сасудах аб’ёмам па 5 дм3, а маса кожнага з газаў роўная 7 г.
5. Сасуд аб’ёмам 50 дм3 утрымлівае гелій масай 10 г. У гэты сасуд дадалі гелій масай 8 г. У колькі разоў змянілася малярная канцэнтрацыя газу? Як на зыходную канцэнтрацыю гелію паўплывае дадаванне аргону масай 8 г?
6. Пры газіфікацыі вугалю ўтварылася сумесь газаў, у якой на 1 дм3 СО прыходзіцца 4 дм3 Н2, 1 дм3 СН4, 3 дм3 СО2. Разлічыце малярную канцэнтрацыю кожнага газу ў сумесі.
7. Азон адносіцца да рэчываў класа высокай небяспекі. Яго гранічна дапушчальная канцэнтрацыя (ГДК) у паветры працоўнай зоны роўная 0,1 мг/м3. Пры гэтым парог чалавечага нюху прыблізна роўны 0,01 мг/м3. Разлічыце малярную канцэнтрацыю азону ў паветры пры яго ўтрыманні 0,01 мг/м3.
8. Разлічыце малярную канцэнтрацыю кіслароду ў паветры (аб’ёмная доля кіслароду роўная 21 %).
9. Пры дзеянні салянай кіслаты на цвёрдае рэчыва вылучыўся газ, адносная шчыльнасць якога па паветры складае 1,172. Якое з рэчываў выкарыстаў эксперыментатар: СаС2, СаСО3, CaS, СаСl2?
10. Вызначце аб’ём вуглякіслага газу, які вылучыўся пры дзеянні салянай кіслаты аб’ёмам 0,5 дм3 на мармур (карбанат кальцыю). Малярная канцэнтрацыя кіслаты складае 2,7 моль/дм3.