§ 3.3. Асновы
Хімічныя ўласцівасці і атрыманне амфатэрных гідраксідаў (на прыкладзе гідраксідаў цынку і алюмінію)
Некаторыя нерастваральныя гідраксіды металаў уступаюць у рэакцыі не толькі з кіслотамі, але і са шчолачамі. Такія гідраксіды называюць амфатэрнымі. Да іх адносяцца Al(OH)3, Сr(OH)3, Zn(OH)2, Be(OH)2 і іншыя. Рэагуючы з кіслотамі, яны праяўляюць уласцівасці асноў (1), а пры ўзаемадзеянні са шчолачамі — уласцівасці кіслот (2):
1) Al(OH)3 + 3НCl = AlCl3 + 3H2O,
Zn(OH)2 + 2НCl = ZnCl2 + 2H2O;
Амфатэрныя гідраксіды раскладаюцца пры награванні, утвараючы амфатэрныя аксіды і ваду:
Zn(OH)2 ZnO + H2O;
2Al(OH)3 Al2O3 + 3H2O.
Амфатэрныя гідраксіды атрымліваюць, дадаючы раствор шчолачы да раствору солі:
2NaOH + ZnCl2 = Zn(OH)2↓ + 2NaCl;
3NaOH + AlCl3 = Al(OH)3↓ + 3NaCl.
Пры гэтым неабходны лішак солі, бо ў лішку шчолачы ўтвораны амфатэрны гідраксід раствараецца.

Варта адзначыць, што амфатэрнасць праяўляюць таксама і арганічныя злучэнні — амінакіслоты, бялкі.