§ 21. Інавацыйнае развіццё краіны
1. Што такое інавацыі? Як вы разумееце, што такое інавацыйнае развіццё?
2. Назавіце і ахарактарызуйце задачы і элементы Нацыянальнай інавацыйнай сістэмы.
3. Прааналізуйце наступныя загалоўкі ў СМІ (2016 г.).
- Беларус стварыў для бацькі пратэз рукі і выклаў у Сеціва
- Каму руку? Мінскі праграміст стварае бясплатныя пратэзы для тых, каму яны патрэбны
- Як мінскі праграміст Intetics распрацаваў біянічны пратэз
- Беларус уласнаручна распрацаваў пратэз для свайго бацькі і выклаў эскізы ў Сеціва
- Мінчанін распрацаваў звыштанны біянічны пратэз і выклаў чарцяжы ў свабодны доступ у інтэрнэце
- Мінскі праграміст стварыў бюджэтны біянічны пратэз рукі для свайго бацькі
Што агульнае маюць і чым адрозніваюцца загалоўкі публікацый? Ці можна вызначыць па загалоўках, ці з’яўляецца дадзеная навінка інавацыяй?
Выканайце міні-праект «Хопіць гуляць, давай ствараць!». Прапануйце навінку для паляпшэння дзейнасці вашай навучальнай установы. Гэта можа быць камп’ютарная праграма, парадак стварэння раскладу заняткаў, арганізацыя практычных заняткаў, стварэнне базы даных і г. д. Абгрунтуйце мэтазгоднасць навінкі.