*§ 18-1. Органы забеспячэння законнасці і правапарадку
Праваахоўныя органы.
Закон «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» (2007)
Артыкул 5. Асноўныя прынцыпы дзейнасці пракуратуры
Дзейнасць пракуратуры грунтуецца на прынцыпах законнасці, роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, незалежнасці пракурора, падпарадкаванасці ніжэйшых па пасадзе пракурораў вышэйшым па пасадзе пракурорам, галоснасці, абавязковасці выканання патрабаванняў пракурора.
Закон «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (2012)
Артыкул 4. Прынцыпы дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі
Дзейнасць органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляецца на прынцыпах:
законнасці;
павагі і захавання правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства (далей, калі іншае не ўстаноўлена гэтым Законам, — грамадзяне);
гуманізму;
адзінства сістэмы органаў дзяржаўнай бяспекі і цэнтралізацыі кіравання імі;
спалучэння галосных і негалосных метадаў і сродкаў дзейнасці;
незалежнасці ад дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў.
Закон «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» (2007)
Артыкул 4. Прынцыпы дзейнасці органаў унутраных спраў
Дзейнасць органаў унутраных спраў ажыццяўляецца на прынцыпах:
законнасці;
павагі і захавання правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян;
гуманізму;
адзінства сістэмы органаў унутраных спраў і цэнтралізацыі кіравання імі;
спалучэння галосных і негалосных метадаў і сродкаў дзейнасці;
незалежнасці ад дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў.