§ 18. Органы забеспячэння законнасці і правапарадку
Органы юстыцыі. У сістэму органаў юстыцыі ўваходзяць: Міністэрства юстыцыі, галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС), органы прымусовага выканання судовых рашэнняў.
Міністэрства юстыцыі рашае наступныя асноўныя задачы:
- • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, у тым ліку дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы архіўнай справы і справаводства;
- • рэгуляванне натарыяльнай дзейнасці і кіраўніцтва натарыятам у Рэспубліцы Беларусь;
- • кіраўніцтва рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
- • дзяржаўная рэгістрацыя палітычных партый, рэспубліканскіх прафесійных саюзаў, міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў;
- • вядзенне Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
- • арганізацыя і развіццё сістэмы юрыдычных паслуг, ліцэнзаванне адвакацкай дзейнасці, дзяржаўная рэгістрацыя арганізацый, што забяспечваюць правядзенне медыяцыі.