§ 17. Асновы крымінальнага права
1. Вызначце прыметы, якія характарызуюць злачынства.
2. Калі бяздзеянне можа быць расцэнена як злачынства?
3. Назавіце віды пакаранняў, прадугледжаныя Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Ці лічыце вы неабходным захаванне ў нашай дзяржаве смяротнай кары як вышэйшай меры пакарання? Абгрунтуйце сваё меркаванне.
4. Сістэматызуйце даныя аб акалічнасцях крымінальнай адказнасці з дапамогай табліцы.
Выканайце міні-праект «Злачыннасць у лічбах». Выкарыстоўваючы актуальныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (http://www.belstat.gov.by, укладка «Правасуддзе і правапарушэнні»), вызначце агульную дынаміку ўзроўню злачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія 10 гадоў, а таксама найбольш распаўсюджаныя злачынствы ў нашай краіне.