§ 9. Геапалітычнае становішча і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь
1. Што такое геапалітыка? Якім фактарам адводзіцца галоўная роля ў сучаснай геапалітыцы?
2. Правядзіце SWOT-аналіз геапалітычнага становішча Беларусі. Абрэвіятура SWOT азначае: Strength — моцны бок; Weakness — слабы бок; Opportunities — магчымасці; Threats — пагрозы. Вынікі SWOT-аналізу аформіце ў выглядзе табліцы.
3. Ахарактарызуйце нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь. Якімі з іх, на ваш погляд, трэба дапоўніць пералік стратэгічных нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, прыведзеных у параграфе? Чаму?
Выканайце міні-праект «З варагаў у грэкі ў ХХІ стагоддзі». У старажытнасці па тэрыторыі Беларусі праходзіў вядомы водны шлях «з варагаў у грэкі». Ці існуюць у цяперашні час ідэі сучаснага транс’еўрапейскага камунікацыйнага калідора ці саюзу, які звязвае Поўнач і Поўдзень Еўропы? У чым іх перавагі і недахопы? Вынікі прадстаўце ў выглядзе інтэрактыўнага плаката.