*§ 6-1. Сусветнае супольніцтва ў XXI стагоддзі
Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя сістэмы ў сучасным свеце. Для аналізу эканамічнага, сацыяльнага стану і палітычнага развіцця краін свету, ацэнкі іх прывабнасці для інвестыцый і міжнароднага супрацоўніцтва выкарыстоўваецца шэраг важных крытэрыяў, якія дазваляюць параўнаць і стварыць рэйтынгі розных краін.
Статыстычныя даныя шырока выкарыстоўваюцца ў прыкладных міжнародных даследаваннях. Яны дазваляюць рабіць параўнанні і аналізаваць даныя на падставе канкрэтных колькасных паказчыкаў. Крыніцамі прадстаўленых статыстычных даных выступаюць буйныя міжнародныя арганізацыі, у ліку якіх ААН, МВФ, Сусветны банк, СТА. Міжнародныя і нацыянальныя базы статыстычных даных ахопліваюць практычна ўсе аспекты глабальнага развіцця.
Вельмі карысныя для міжнародных даследаванняў могуць быць і разнастайныя індэксы. Пад індэксам разумеюць паказчык, які колькасна адлюстроўвае тую ці іншую якасную характарыстыку аб’екта даследавання. Для разліку індэксаў выпрацоўваюцца спецыяльныя метадалогіі, якія маюць як свае недахопы, так і перавагі. Усе крыніцы агульнадаступныя і дазваляюць лёгка і бясплатна выкарыстоўваць даныя.
Беларусь у сусветных рэйтынгах: расцём, зніжаемся ці стаім на месцы?
Назва рэйтынгу | Бягучы рэйтынг Беларусі | Дынаміка стану Беларусі (павялічыўся, знізіўся, застаўся на месцы) |
---|---|---|
Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу | ||
Прастата вядзення бізнесу | ||
Global competitiveness index | ||
Рэйтынг успрымання карупцыі | ||
Індэкс эканамічнай свабоды | ||
Індэкс эфектыўнасці намаганняў у сферы аховы клімату (CCPI) | ||
Індэкс сацыяльнага развіцця | ||
Індэкс росквіту LEGATUM | ||
Узровень шчасця |