*§ 6-1. Сусветнае супольніцтва ў XXI стагоддзі

Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя сістэмы ў сучасным свеце. Для аналізу эканамічнага, сацыяльнага стану і палітычнага развіцця краін свету, ацэнкі іх прывабнасці для інвестыцый і міжнароднага супрацоўніцтва выкарыстоўваецца шэраг важных крытэрыяў, якія дазваляюць параўнаць і стварыць рэйтынгі розных краін.

Статыстычныя даныя шырока выкарыстоўваюцца ў прыкладных міжнародных даследаваннях. Яны дазваляюць рабіць параўнанні і аналізаваць даныя на падставе канкрэтных колькасных паказчыкаў. Крыніцамі прадстаўленых статыстычных даных выступаюць буйныя міжнародныя арганізацыі, у ліку якіх ААН, МВФ, Сусветны банк, СТА. Міжнародныя і нацыянальныя базы статыстычных даных ахопліваюць практычна ўсе аспекты глабальнага развіцця.

Вельмі карысныя для міжнародных даследаванняў могуць быць і разнастайныя індэксы. Пад індэксам разумеюць паказчык, які колькасна адлюстроўвае тую ці іншую якасную характарыстыку аб’екта даследавання. Для разліку індэксаў выпрацоўваюцца спецыяльныя метадалогіі, якія маюць як свае недахопы, так і перавагі. Усе крыніцы агульнадаступныя і дазваляюць лёгка і бясплатна выкарыстоўваць даныя.

Беларусь у сусветных рэйтынгах: расцём, зніжаемся ці стаім на месцы?

Назва рэйтынгуБягучы рэйтынг БеларусіДынаміка стану Беларусі (павялічыўся, знізіўся, застаўся на месцы)
Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу    
Прастата вядзення бізнесу    
Global competitiveness index    
Рэйтынг успрымання карупцыі    
Індэкс эканамічнай свабоды    
Індэкс эфектыўнасці намаганняў у сферы аховы клімату (CCPI)    
Індэкс сацыяльнага развіцця    
Індэкс росквіту LEGATUM    
Узровень шчасця    
icon-task
Вызначце актуальныя пазіцыі Беларусі ў пералічаных рэйтынгах. Стварыце інфаграфіку і пракаменціруйце выяўленыя тэндэнцыі.