§ 3. Цывілізацыя як культурна-гістарычны працэс
1. Чым адрозніваецца цывілізацыя як стадыя ў развіцці грамадства ад цывілізацыі як культурна-гістарычнага тыпу?
2. Запоўніце табліцу «Цывілізацыйны падыход да вывучэння грамадства».
3. Дакажыце, што цывілізацыйны падыход да вывучэння грамадства дапускае шматварыянтнасць гістарычнага развіцця.
Выканайце міні-праект «Зорка ідэнтычнасці». Выберыце з пералічаных характарыстык восем «праменяў», якія вы як асоба-«зорка» «выпраменьваеце» ў грамадства: імя, пол, узрост, раса, этнічная прыналежнасць, сямейная роля, адукацыя, мова, грамадзянства, праца/вучоба, веравызнанне, хобі. Чаму вы іх выбралі? Параўнайце свае «зоркі» з «зоркамі» сваіх бацькоў, аднакласнікаў, сяброў з розных краін. Чаго ў нас больш — падабенства ці адрозненняў? Што нас аб’ядноўвае? Стварыце плакат «Зоркі ідэнтычнасці».