§ 6. Фарміраванне беларускай народнасці

Пытанні і заданні

 1. Ахарактарызуйце працэс фарміравання беларускай народнасці з дапамогай схемы.2. Дакажыце, што ў XVI ст. завяршыўся працэс фарміравання беларускай народнасці. Выкарыстайце ментальную карту да раздзела ІІ .
3. Як вы лічыце, чаму Леў Сапега надаваў вялікае значэнне факту стварэння і выдання Статута ВКЛ 1588 г. на «ўласнай мове»?

4. Назавіце асаблівасці старабеларускай мовы і менталітэту беларускага народа.
5. Параўнайце розныя гіпотэзы паходжання назвы «Белая Русь». Як вы лічыце, якая з іх найбольш аргументаваная? Якія аднолькавыя рысы ў іх можна вылучыць? Абгрунтуйце свой пункт гледжання.
 6. Пазнаёмцеся з артыкуламі «Белая Русь» на беларускай і рускай мовах у вольнай энцыклапедыі Вікіпедыя. Вызначце, якія адрозненні ёсць у артыкулах. Як вы лічыце, чаму? На падставе дадатковых крыніц інфармацыі падрыхтуйце паведамленне аб паходжанні назвы «Белая Русь».
7. Вызначце асаблівасці традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў у XIV—XVI стст. Складзіце ментальную карту або схему «Асаблівасці народнай культуры». Кожны кірунак культурнага жыцця дапоўніце прыкладам.
8. Назавіце асноўныя жанры народнай творчасці, раскрыйце яе тэматыку. Выкарыстайце веды па беларускай літаратуры.
 9. Падрыхтуйце буклет, флаер, плакат (папяровы або электронны варыянт), які б адлюстроўваў асаблівасці фарміравання беларускай народнасці.