| 
1. Раскажыце пра гісторыю напісання аповесці «Гандлярка і паэт». Які рэальны факт быў пакладзены ў аснову твора? | 
 | 
2. Які матэрыял у аповесці выконвае ролю экспазіцыі? | 
 | 
3. Ахарактарызуйце побыт жыхароў Камароўкі. Выкажыце свае адносіны да іх маральных і духоўных прыярытэтаў. | 
 | 
4. Раскажыце пра сям’ю Ляновічаў. Як сямейная атмасфера паўплывала на выхаванне дзяцей? Якая мадэль сямейных узаемаадносін вас найбольш прываблівае і чаму? | 
 | 
5. Складзіце падрабязны план характарыстыкі Вольгі Ляновіч. Якія рысы ў яе характары пераважаюць? | 
 | 
6.  Якую ролю адыграў Алесь Шпак у духоўным узвышэнні гандляркі? | 
  | 
7. Паразважайце над праблемай маральнага выбару ў аповесці. | 
 | 
8. Як выявілася ў творы майстэрства псіхалагічнай абмалёўкі характараў? | 
 | 
9.  Звярніце ўвагу на кампазіцыю аповесці «Гандлярка і паэт», назавіце асноўныя сюжэтныя лініі ў творы. | 
  | 
10. Прыдумайце свой фінал аповесці «Гандлярка і паэт». | 
  | 
11. Параўнайце аповесць з яе экранізацыяй. Паразважайце, чаму сцэнарыст і рэжысёр змянілі фінал твора.  |