§ 2. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм

2.3. Работа з формай

Форма з'яўляецца аб'ектам, служыць для візуальнага адлюстравання акна дадатку. Як любы аб'ект, форма валодае ўласцівасцямі  (прыклад 2.8).

Уласцівасць

Прызначэнне

Caption

Загаловак (знешняе імя) формы, адлюстроўваецца ў радку загалоўка акна пры запуску дадатку. Па змоўчанні — Form1

Color

Колер формы. Можа быць выбраны адзін са стандартных (пералічаны ў спісе) ці зададзены ўручную, максімальнае значэнне  16777215 (2563 – 1)

Height

Вышыня формы

Weight

Шырыня формы

Left

Гарызантальная каардыната становішча верхняга левага вугла акна формы на экране

Top

Вертыкальная каардыната становішча верхняга левага вугла акна формы на экране

Name

Імя (унутранае) формы. Выкарыстоўваецца ў праграмным кодзе для звароту да аб'екта. З'яўляецца ідэнтыфікатарам

Для стварэння апрацоўшчыка падзей формы неабходна ў інспектары аб'ектаў перайсці на ўкладку Events, выбраць падзею. Працэдура апрацоўшчык генеруецца аўтаматычна пры двайным кліку мышшу ў пустым радку насупраць выбранай падзеі. Пасля гэтага асяроддзе пераключаецца на старонку, на якой пішацца код  (прыклад 2.9).

Імя працэдуры-апрацоўшчыка складаецца з назвы кампанента, над якім адбываецца падзея, і назвы падзеі  (FormClick).

Для пераключэння паміж акном праграмнага кода і канструктарам дызайну формы можна выкарыстаць наступныя магчымасці:

  • кнопка  на панэлі хуткага доступу;
  • клавіша F12;
  • укладкі Code і Design у ніжняй частцы акна дадатку: 

Пры стварэнні працэдур-апрацоўшчыкаў уласцівасці аб'ектаў можна змяняць шляхам напісання праграмнага кода. Зварот да ўласцівасцей аб'екта адбываецца з выкарыстаннем знака «.». Спачатку запісваецца імя аб'екта, потым, пасля кропкі, імя ўласцівасці. Напрыклад, для ўстаноўкі колеру формы неабходна запісаць наступную каманду:

Form1.Color := clAqua;

Сістэма Delphi дазваляе спрасціць увод складаных імёнаў у код праграмы. Пасля таго як вы набераце Form1, на экране з'явіцца спіс з усімі ўласцівасцямі і метадамі, якія належаць да аб'екта Form1 (прыклад 2.10).

Прыклад 2.11. Стварыць апрацоўшчык падзеі для пстрычкі левай клавішай мышы па форме, у выніку якой колер формы павінен памяняцца на чырвоны (працягнуць работу з прыкладам 2.8).

Этапы выканання задання

    1. Перайсці на ўкладку Events у акне інспектара аб'ектаў.
    2. Выканаць двайную пстрычку ў поле насупраць падзеі  OnClik.
    3. У акне рэдактара кода, у працэдуры TForm1.FormClick(Sender: TObject); вписать команду Form1.Color := clRed;
    4. Захаваць змяненні ў праекце.

Прыклад 2.8. Змяненне ўласцівасцей формы ў інспектары аб'ектаў:

Уласцівасць

Значэнне

Caption

Прыклад 1

Color

clAqua (выбраць са спіса)

Height

250

Weight

250

Left

200

Top

200

Пасля змянення значэнняў уласцівасцей у інспектары аб'ектаў зменіцца знешні выгляд формы:

Прыклад 2.9. Стварэнне апрацоўшчыка падзеі OnClick (клік левай клавішай мышы) для формы.

1. Выбар падзеі ў інспектары:

2. Акно праграмнага кода з устаўленым апрацоўшчыкам:

Прыклад 2.10. Падказка сістэмы пры ўводзе ўласцівасцей аб'екта:

Калі вы ўведзяце першыя літары назвы ўласцівасці (метаду), то ў спісе застануцца толькі тыя ўласцівасці і метады, назвы якіх пачынаюцца на гэтыя літары. Пасля чаго патрэбную ўласцівасць можна ўставіць у праграму пстрычкай мышы ці націсканнем клавішы Enter. Калі спіс не з'явіўся, яго можна выклікаць камбінацыяй клавіш Ctrl + прабел.

Прыклад 2.11. Код працэдуры-апрацоўшчыка:

procedure TForm1.FormClick(Sender: TObject);

begin

   Form1.Color := clRed;

end;

 

Для таго каб пераканацца ў правільнасці работы праграмы, неабходна запусціць праект і праверыць, што пры выкананні пстрычкі мышшу па форме яе колер змяняецца на чырвоны.

Форма пасля запуску праекта:

Форма пасля пстрычкі мышы па ёй: