§ 2. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм
Практыкаванні
1. Унясіце змяненні ў праект з прыкладу 2.11 так, каб колер формы змяняўся выпадкова. Для задання колеру выпадковым чынам можна выкарыстаць функцыю RGB(random(256), random(256), random(256)).
2. Стварыце праект, у якім пры двайным кліку мышы па форме яе памеры будуць павялічвацца на 5.
- Стварыце і захавайце ў новай папцы праект.
- Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 2.
- Стварыце апрацоўшчык падзеі мышы OnDblClick.
- Для змянення шырыні формы і вышыні формы можна выкарыстаць каманды:
Form1.Width := Form1.Width + 5;
Form1.Height := Form1.Height +5; - Захавайце змяненні ў праекце.
- Запусціце праект і праверце яго работу.
3. Стварыце праект, у якім колер формы будзе змяняцца пры навядзенні на яе мышкі, напрыклад, з жоўтага на зялёны.
- Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 3.
- Устанавіце жоўты колер формы.
- Стварыце апрацоўшчыкі для дзвюх падзей мышы: OnMouseEnter і OnMouseLeave.
- У кодзе падзеі OnMouseEnter устанавіце зялёны (clGreen) колер формы, а ў кодзе падзеі OnMouseLeave — жоўты (clYellow).
- Захавайце змяненні ў праекце.
- Запусціце праект і праверце яго работу.