|
1. У якіх напрамках вядзецца творчы пошук у сучаснай беларускай драматургіі? Аргументуйце свой адказ. |
|
2. Якія новыя формы вядучых жанраў беларускай драматургіі (камедыі, драмы) з’явіліся на сучасным этапе? |
|
3. У чым адметнасць канфлікту гістарычнай драмы А. Петрашкевіча «Меч Рагвалода»? |
|
3-1. Назавіце вядомых вам сучасных беларускіх драматургаў, якія рэалізуюць сябе ў жанры гістарычнай драмы. Якія п’есы на гістарычную тэму вы чыталі? Ці згодны вы з думкай, што гістарычная драма дапамагае сучасніку па-новаму ацаніць урокі беларускай гісторыі, зірнуць на яе знакамітых прадстаўнікоў у іх жывым абліччы і нават убачыць у іх саміх сябе? |
|
4. Чым вызначаецца драма абсурду? Якія з беларускіх п’ес адносяцца да абсурдысцкай плыні? |
|
5. Дакажыце, што п’еса І. Сідарука «Галава» з’яўляецца абсурдысцкай драмай. |
|
6. Разгледзьце афішы да спектакляў па творах сучасных беларускіх драматургаў на сайце Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (раздзелы «Афішы тэатра» і «Мінулыя спектаклі»). Якая з афіш, на ваш погляд, найбольш удалая і чаму? Які са спектакляў вам хацелася б паглядзець? Прапануйце свой варыянт афішы. |
|
7. Падрыхтуйце інсцэніроўку фрагмента адной з сучасных п’ес. |
|
8. Пракаменціруйце выказванне А. Дударава: «Драматургія — вышэйшы літаратурны жанр. Яна ўбірае ў сябе і паэзію, і прозу, і публіцыстыку, і псіхалогію, і філасофію, і рэлігію, мінулае, цяперашняе, будучае. Яна — жыццё». |
|
9. Прачытайце п’есу «Паэт і дзяўчына» і праслухайце радыёпастаноўку па гэтым творы. Што з іх вас уразіла больш і чаму? Даследчык Ф. Драбеня лічыць, што «п’еса для радыё — гэта часцей не арыгінальны твор, а спосаб прэзентацыі п’есы для сцэны праз радыё». Ці згодны вы з такой думкай? Паразважайце над магчымасцямі радыёпастановак у справе папулярызацыі тэатра і нацыянальнай драматургіі. Якія перавагі для палёту фантазіі слухачоў, перадачы пачуццяў і перажыванняў герояў, часава-прасторавых паваротаў сюжэта ў параўнанні са сцэнічным увасабленнем п’есы мае радыёпастаноўка? |
|
10. На сайце Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пазнаёмцеся з рэпертуарам тэатра. Вызначце асноўныя тэмы рускамоўнай літаратуры Беларусі. Наведайце тэатр, правядзіце абмеркаванне прагледжаных спектакляў. |