Аляксандр Разанаў

Пытанні

1. Раскрыйце сэнс назвы першага паэтычнага зборніка А. Разанава.
2. Пералічыце найбольш актуальныя тэмы, якія паэт закранае ў сваёй творчасці.
3. Назавіце асноўныя адметнасці творчага стылю А. Разанава.
4. Паразважайце, чаму майстар слова ад традыцыйных паэтычных жанраў і форм перайшоў да ўласна аўтарскіх, наватарскіх. Назавіце гэтыя жанры і ахарактарызуйце іх спецыфіку.
5. Звярніце ўвагу на афармленне вокладак паэтычных зборнікаў А. Разанава. Ці ўдалося, на вашу думку, мастакам-афарміцелям увасобіць адметнасць стылю паэта?
6.Чым, на ваш погляд, абумоўлена цікавасць еўрапейскага чытача да творчасці беларускага паэта?