Рыгор Барадулін

Пытанні

1. Якія эпізоды з маленства і юнацтва Р. Барадуліна вам запомніліся? Чаму?
2. Што паўплывала і хто ўздзейнічаў на фарміраванне светапогляду будучага паэта? Чаму Р. Барадулін усё жыццё з удзячнасцю помніў сваіх настаўнікаў і як гэта акалічнасць характарызуе пісьменніка?
3. Раскажыце аб прыходзе майстра слова ў літаратуру. Назавіце пісьменнікаў — прадстаўнікоў філалагічнага пакалення.
4. На падставе прачытанага эсэ «На таку майго веку» ў кнізе Р. Барадуліна «Аратай, які пасвіць аблокі» (1995) падрыхтуйце паведамленне «Сын і маці».
5. Карыстаючыся планам, змешчаным на форзацы, падрыхтуйце разгорнуты адказ на пытанне пра значэнне творчасці Р. Барадуліна для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.