«Родныя дзеці»
Лірыка-публіцыстычны стыль рамана, значэнне лірычных адступленняў
Увядзенне ў мастацкае палатно рамана лірычных адступленняў (пазасюжэтных элементаў, якія даюць магчымасць аўтару звярнуцца да чытача непасрэдна) дазваляе гаварыць пра вобраз аўтара ў рамане Н. Гілевіча «Родныя дзеці».
Лірычныя адступленні (паэтычнае, іранічнае, гістарычнае, кулінарнае, педагагічнае) з’яўляюцца прамой формай выяўлення аўтарскай пазіцыі. Яны ўводзяць чытача ў абсяг разважанняў пісьменніка пра свой народ, яго гісторыю, духоўныя традыцыі, жыццёвы ўклад, далучаюць да маральных і эстэтычных ідэалаў мастака слова.
Думаецца, што ў адносінах да рамана Н. Гілевіча будзе справядлівым выказванне В. Бялінскага пра раман А. С. Пушкіна «Яўгеній Анегін»: «Тут усё жыццё, уся душа, уся любоў яго, тут яго пачуцці, уяўленні, ідэалы».