НІЛ ГІЛЕВІЧ
|
Якія творы паэта вам вядомыя з папярэдніх класаў? Акрэсліце іх тэмы і мастацкія адметнасці. |
Пытанні
| 1. Падумайце, якія факты біяграфіі Н. Гілевіча абумовілі яго жыццёвую і аўтарскую пазіцыю. | |
| 2. Ахарактарызуйце паэта як чалавека і грамадзяніна. Чаму мастак слова не абмежаваўся толькі пісьменніцкай дзейнасцю? | |
| 3. Многія вершы Н. Гілевіча пакладзены на музыку. Назавіце вядомыя вам песні на яго словы. Паразважайце, чаму яны сталі візітнай карткай Беларусі. | |
| 4. Падрыхтуйце прэзентацыю пра жыццё і творчасць народнага паэта Н. Гілевіча «Я хаджу закаханы ў твае краявіды...», выкарыстаўшы творы жывапісу беларускіх мастакоў Міколы Андруковіча «Лагойскі краявід», Міколы Бушчыка «Відная ноч» і кампакт-дыск «Нашы песні». |