УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
|
Успомніце вывучаныя ў папярэдніх класах і самастойна прачытаныя творы У. Караткевіча, прагледжаныя кінафільмы і спектаклі па яго творах, падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад іх.
|
Пытанні
| 1. Паразважайце, чым, на ваш погляд, абумоўлена надзвычайная папулярнасць твораў У. Караткевіча. | |
| 2. Паглядзіце дакументальны фільм «Быў. Ёсць. Буду» (1988, рэжысёр Юрый Цвяткоў) і абгрунтуйце, чаму ў канцы жыцця У. Караткевіч змог сказаць пра сябе: «Быў. Ёсць. Буду». | |
| 3. Пазнаёмцеся з вершамі-прысвячэннямі У. Караткевічу, змешчанымі ў кнізе «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы» (Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010). Якія вобразы і чаму выкарыстоўваюць паэты, каб выявіць маштабнасць асобы пісьменніка? | |
| 3-1. Разгледзьце выявы помнікаў У. Караткевічу ў Оршы, Віцебску, Кіеве, растлумачце сімволіку скульптур. | |
| 4. Карыстаючыся летапісам жыцця і творчасці У. Караткевіча, падрыхтуйце карту жыццёвых дарог пісьменніка. Падбярыце матэрыял для завочнай экскурсіі «Шляхамі Уладзіміра Караткевіча» | |
| 5. Караткевіч валодаў талентам мастака. Карыстаючыся інтэрнэтам, знайдзіце яго аўтапартрэты, малюнкі, карыкатуры, шаржы. Падрыхтуйце паведамленне «Свет вачыма У. Караткевіча-мастака». |