§ 9-1. Біялагічна актыўныя рэчывы: вітаміны, алкалоіды, антыбіётыкі
1. Назавіце найважнейшыя групы біялагічна актыўных рэчываў. 2. Якая біялагічная роля вітамінаў? Што можа служыць крыніцай вітамінаў для чалавека і жывёл? 3. Што ўяўляюць сабой алкалоіды? Якое значэнне маюць гэтыя злучэнні ў прыродзе і жыцці чалавека? 4. Што такое антыбіётыкі? Апішыце механізмы іх дзеяння на клеткі-мішэні. 5*. З чым звязана выкарыстанне антыбіётыкаў у медыцыне? Выкарыстоўваючы веды, атрыманыя пры вывучэнні арганізма чалавека ў 9-м класе, растлумачце, чаму злоўжыванне антыбіётыкамі нярэдка прыводзіць да расстройстваў стрававання, аслаблення ахоўных сіл арганізма, хвароб печані і нырак. |