§ 7. Нуклеінавыя кіслоты. Будова і функцыі ДНК
1. Што ўяўляе сабой спадчынная (генетычная) інфармацыя жывых арганізмаў? 2. Апішыце будову нуклеатыда. Якім чынам могуць злучацца нуклеатыды ў малекуле ДНК? 3. Ахарактарызуйце прасторавую структуру малекулы ДНК. Якія функцыі выконвае ДНК? 4. Вызначана паслядоўнасць нуклеатыдаў аднаго з ланцугоў ДНК: Ц Т Г А Г Т Т Ц А. Вызначыце парадак нуклеатыдаў камплементарнага ланцуга. 5. Як ажыццяўляецца кампактызацыя малекул ДНК у эўкарыёт? 6*. Вядома, што малекула ДНК Х-храмасомы чалавека змяшчае прыблізна 155 млн пар нуклеатыдаў. У час дзялення клеткі, калі Х-храмасома дасягае максімальнай кандэнсацыі, яе даўжыня складае каля 5 мкм. Разлічыце, якую даўжыню мела б малекула ДНК Х-храмасомы ў неўпакаваным стане. У колькі разоў паменшылася яе даўжыня ў выніку кампактызацыі? 7*. Фрагмент малекулы ДНК змяшчае 126 адэнілавых нуклеатыдаў (А), што складае 18 % ад агульнай колькасці нуклеатыдаў у гэтым фрагменце. Якая даўжыня дадзенага фрагмента ДНК і колькі цытыдзілавых нуклеатыдаў (Ц) ён змяшчае? 8*. У даследчыка ёсць тры растворы малекул ДНК аднолькавай даўжыні. Вядома, што ўтрыманне тымідылавых нуклеатыдаў (Т) у першым узоры складае 20 % ад агульнага ліку нуклеатыдаў, у другім — 36 %, у трэцім — 8 %. Вучоны пачаў награваць дадзеныя ўзоры ДНК, паступова павялічваючы тэмпературу. Пры гэтым адбывалася аддзяленне камплементарных ланцугоў адзін ад аднаго — так званае плаўленне ДНК. Які ўзор пачаў плавіцца першым, а які расплавіўся ў апошнюю чаргу? Чаму? |