§ 4-1. Функцыі бялкоў
1. Назавіце асноўныя біялагічныя функцыі бялкоў, прывядзіце адпаведныя прыклады. 2. Што ўяўляюць сабой ферменты? Апішыце механізм работы ферменту. 3. У чым заключаецца спецыфічнасць ферментаў? Якая яе прычына? Чаму ферменты актыўна функцыянуюць толькі ў пэўным дыяпазоне тэмпературы, рН і іншых фактараў? 4. Якую функцыю выконвае актыўны цэнтр ферменту? Рэгулятарны (аластэрычны)? Якія тыпы інгібіравання ферментаў вам вядомы і чым яны адрозніваюцца? 5*. Чаму бялкі, як правіла, выкарыстоўваюцца ў якасці крыніц энергіі толькі ў крайніх выпадках, калі ў клетках вычарпаны запасы вугляводаў і тлушчаў? 6*. Шмат у якіх бактэрый у працэсах сінтэзу рэчываў, неабходных для нармальнай жыццядзейнасці і размнажэння, удзельнічае параамінабензойная кіслата (ПАБК). У той жа час у медыцыне для лячэння шэрага бактэрыяльных інфекцый выкарыстоўваюцца сульфаніламіды — рэчывы, па структуры падобныя да ПАБК. Як вы думаеце, на чым заснавана лячэбнае дзеянне сульфаніламідаў? |