§ 1. Утрыманне хімічных элементаў у арганізме. Макра- і мікраэлементы

1. Вызначыце групу, у якой усе элементы належаць да макраэлементаў. У якой групе ўсе элементы належаць да мікраэлементаў

а) Жалеза, сера, кобальт; б) фосфар, магній, азот; в) натрый, кісларод, ёд; г) фтор, медзь, марганец.

2. Якія хімічныя элементы называюцца макраэлементамі? Пералічыце іх. Якое значэнне макраэлементаў для жывых арганізмаў?

3. Якія элементы складаюць групу мікраэлементаў? Прывядзіце прыклады. У чым заключаецца біялагічная роля мікраэлементаў?

4. Устанавіце адпаведнасць паміж хімічным элементам і яго біялагічнай функцыяй:

1) кальцый

2) магній

3) кобальт

4) ёд

5) цынк

6) медзь

а) удзельнічае ў сінтэзе гармонаў раслін, уваходзіць у састаў інсуліну

б) уваходзіць у састаў гармонаў шчытападобнай залозы  

в) з’яўляецца кампанентам хларафілу

г) уваходзіць у састаў гемацыянінаў некаторых беспазваночных жывёл

д) неабходны для мышачнага скарачэння і згусання крыві

е) уваходзіць у састаў вітаміну В12

5*. На аснове матэрыялу пра біялагічную ролю макра- і мікраэлементаў і ведаў, атрыманых пры вывучэнні арганізма чалавека ў 9-м класе, растлумачце, да якіх наступстваў можа прывесці недахоп тых ці іншых хімічных элементаў у арганізме чалавека.

6*. У табліцы паказана ўтрыманне асноўных хімічных элементаў у зямной кары (па масе, у %). Параўнайце састаў зямной кары і жывых арганізмаў. Якія факты дазваляюць зрабіць выснову пра адзінства жывой і нежывой прыроды? У чым заключаюцца асаблівасці элементарнага саставу жывых арганізмаў і як іх можна растлумачыць?

Элемент

Утрыманне, %

Элемент

Утрыманне, %

Элемент

Утрыманне, %

Кісларод

49,13

Натрый

2,4

Вуглярод

0,35

Крэмній

26

Магній

2,35

Хлор

0,2

Алюміній

7,45

Калій

2,35

Фосфар

0,125

Жалеза

4,2

Вадарод

1

Сера

0,1

Кальцый

3,25

Тытан

0,61

Азот

0,04