§ 13-1. Двумембранныя арганоіды
1. Размяркуйце арганоіды на тры групы: аднамембранныя, двухмембранныя і немембранныя. Рыбасомы, лізасомы, пластыды, комплекс Гольджы, вакуолі, клетачны цэнтр, мітахондрыі, эндаплазматычная сетка. 2. Як пабудаваны мітахондрыі? Якую асноўную функцыю яны выконваюць? 3. Клеткі лятальных мышцаў насякомых змяшчаюць па некалькі тысяч мітахондрый. З чым гэта звязана? 4. Якія тыпы пластыд вылучаюць у раслін? Чым яны адрозніваюцца? 5. Ахарактарызуйце будову і функцыі хларапластаў. 6*. Якое паходжанне мітахондрый і пластыд? Чым абумоўлена адносная аўтаномнасць двухмембранных арганоідаў у клетцы? 7*. Біялагічныя мембраны маюць агульны план будовы, але могуць адрознівацца па саставе і ўласцівасцях. Так, міэлінавая абалонка аксона, утвораная плазмалемай клетак гліі, змяшчае каля 75 % ліпідаў і толькі 25 % бялкоў. У цытаплазматычнай мембране колькасць ліпідаў і бялкоў прыкладна роўная, а ва ўнутранай мембране хларапластаў і мітахондрый утрыманне бялкоў дасягае 75 %. Як вы думаеце, з чым гэта звязана? |