§ 12. Гіялаплазма. Цыташкілет. Немембранныя арганоіды
1. У чым заключаецца адрозненне паміж паняццямі «цытаплазма» і «гіялаплазма»? Які хімічны састаў гіялаплазмы? Якія функцыі ў клетцы яна выконвае? 2. З чаго складаецца цыташкілет і якія яго функцыі ў клетцы? Чым мікратрубачкі адрозніваюцца ад мікрафіламентаў? Якія маторныя бялкі вы ведаеце? У чым заключаецца іх роля? 3. Як пабудаваны клетачны цэнтр? Якія функцыі ён выконвае? 4. Якія будова і прынцып работы жгуцікаў і раснічак? 5. Што такое міяфібрылы? Якая іх функцыя? 6. Ахарактарызуйце хімічны састаў, будову і функцыю рыбасом. 7*. Як вы думаеце, дзе змяшчаецца больш рыбасом — у клетках валасяных цыбулін або ў клетках тлушчавай тканкі? Чаму? 8*. Якія з пералічаных ніжэй бялкоў сінтэзуюцца ў свабодных рыбасомах, а якія — ў рыбасомах, прымацаваных да паверхні эндаплазматычнай сеткі ці ядра клеткі? Адказ абгрунтуйце. а) Інсулін у клетках падстраўнікавай залозы; б) бялкі-рэцэптары нейрамедыятараў у нервовых клетках; в) гемаглабін у маладых эрытрацытах; г) тубулін у клетках парасткавага слоя эпідэрмісу скуры; д) фібрынаген у клетках печані. 9*. Вядома, што гіялаплазма можа мяняць вязкасць і цякучасць, пераходзячы з вадкага стану ў гелепадобны і наадварот. Прапануйце гіпотэзы, якім чынам гэта можа ажыццяўляцца. |