§ 25. Будова, разнастайнасць і класiфiкацыя вірусаў
1. Якія з ніжэйпералічаных уласцівасцей жывых арганізмаў характэрныя для вірусаў, а якія не? Клетачная будова, рост, размнажэнне, рухомасць, раздражняльнасць, спадчыннасць. 2. Якія памеры і форма вірусных часцінак? Які мікраскоп выкарыстоўваюць для вывучэння формы і структуры вірусаў? 3. Дайце азначэнні паняццям «вірыён», «бактэрыяфаг», «віроід», «правірус». 4. З якіх хімічных рэчываў складаюцца вірусы? 5. Ахарактарызуйце будову простых і складаных вірыёнаў. Як фарміруюцца складаныя вірыёны? Як пабудаваны бактэрыяфагі? 6. Якія прыметы можна выкарыстоўваць для класіфікацыі вірусаў? На аснове чаго можна ідэнтыфікаваць вірусы? 7*. Параўнайце вірусы і хваробатворныя бактэрыі па розных прыметах. Вызначце рысы падабенства і адрозненні. |