§ 31. Цыталагічныя асновы наследавання прымет пры монагібрыдным скрыжаванні
![]() |
1. Якія гены называюцца алельнымі? Дзе размяшчаюцца алельныя гены? 2. Дайце азначэнні паняццяў «фенатып», «генатып», «гомазігота», «гетэразігота». 3. Чаму тая ці іншая прымета арганізма ў большасці выпадкаў вызначаецца двума алельнымі генамі? Чаму пры ўтварэнні гамет у кожную трапляе толькі адзін алельны ген з пары? 4. Якія цыталагічныя з’явы ляжаць у аснове заканамернасцей, выяўленых Г. Мендэлем? 5*. У чалавека кары колер вачэй цалкам дамінуе над блакітным. Ці магчыма нараджэнне блакітнавокага дзіцяці ў сям’і, дзе абодва бацькі каравокія? Калі магчыма, то ў якім выпадку і з якой верагоднасцю? Калі немагчыма, то чаму? 6*. Дзве шэрыя самкі-пацукі былі скрыжаваны з белым самцом. У патомстве першай самкі — 7 шэрых дзіцянят, у патомстве другой — 5 белых і 4 шэрых. Які колер шэрсці дамінуе? Запішыце абодва скрыжаванні. |