§ 31. Цыталагічныя асновы наследавання прымет пры монагібрыдным скрыжаванні
Гены, якія вызначаюць развіццё альтэрнатыўных прымет, называюцца алельнымі. Генатып — гэта сукупнасць генаў, фенатып — сукупнасць прымет і ўласцівасцей той ці іншай асобіны. Кожная прымета дыплоіднага арганізма кантралюецца двума алельными генамі, прычым адзін з іх унаследаваны ад маці, а другі — ад бацькі. Асобіны, якія маюць аднолькавыя алельныя гены, называюцца гомазіготамі. Яны ўтвараюць гаметы толькі аднаго тыпу. Арганізмы, якія маюць розныя алелі, называюцца гетэразіготамі. Яны фарміруюць два тыпы гамет у роўных суадносінах. У аснове заканамернасцей монагібрыднага скрыжавання, вызначаных Г. Мендэлем, ляжыць разыходжанне гамалагічных храмасом у меёзе і выпадковае зліццё гамет пры апладненні.