*§ 54. Паводзіны як форма адаптацыі арганізмаў
1. Што ляжыць у аснове запуску паводзінскіх актаў? Што такое матывацыя? 2. Якія формы паводзін з'яўляюцца прыроджанымі? Набытымі? 3. Ахарактарызуйце прыроджаныя формы паводзін, прывядзіце прыклады. 4. Пакажыце адрозненні безумоўных і ўмоўных рэфлексаў. 5. На чым заснавана навучанне? Якія тыпы навучання вылучаюць? Ахарактарызуйце іх. 6. Што ў уяўляе сабой разумовая дзейнасць? 7*. У выніку захавання птушаняты, якія вылупіліся ў інкубатары, ці выкармленыя малаком з бутэлькі млекакормячыя могуць прыняць чалавека за маці. Як вы думаеце, да якіх адмоўных наступстваў для жывёл можа прывесці такое захаванне на чалавека? 8*. Прапануйце эксперыменты, якія дазволілі б даказаць здольнасць (ці няздольнасць) тых ці іншых відаў жывёл да разумовай дзейнасці. |