Лабораторная работа № 3 Вымярэнне жорсткасці спружыны на падставе заканамернасцей ваганняў спружыннага маятніка

Мэта работы: вымярэнне жорсткасці спружыны з дапамогай спружыннага маятніка.

Прыборы і прыналежнасці: набор грузаў па механіцы, трымальнік са спіральнай спружынай, штатыў, лінейка з міліметровымі дзяленнямі, секундамер або гадзіннік з секунднай стрэлкай.

Разліковая формула

Парадак выканання работы

1. Вызначыце масу аднаго грузу 3—5 разоў з дапамогай вагі. Вылічыце сярэдняе значэнне масы. Вынікі вымярэнняў занясіце ў табліцу.

2. Замацуйце спружыну ў штатыве і падвесьце да яе груз масай m1 = 0,1 кг (мал. 236). Адхіліўшы груз уніз на адлегласць, прыкладна роўную 2 см, адпусціце яго. Вымерайце 3—5 разоў час, неабходны для выканання n = 10 поўных ваганняў. Вылічыце сярэдняе значэнне часу. Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў занясіце ў табліцу.

3. Вылічыце перыяд яго ваганняў T. Вынікі вылічэнняў занясіце ў табліцу.

4. Вылічыце сярэдняе значэнне жорсткасці спружыны, разлічыце адносную і абсалютную хібнасці вымярэння жорсткасці спружыны. Вынікі вылічэнняў занясіце ў табліцу. Запішыце значэнне жорсткасці спружыны.

5. Запішыце значэнне жорсткасці спружыны.

Табліца вымярэнняў і вылічэнняў

№ доследу

m, кг

Δm, кг

n

t,c

Δt,c

T,c

3—5 доследаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сярэдняе

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольныя пытанні

1. Па якім законе адбываецца ваганне цела, падвешанага на спружыне?

2. Ці залежыць частата ваганняў спружыннага маятніка ад амплітуды ваганняў?

3. Якім быў бы вынік доследу ва ўмовах бязважкасці?

Вывады

Суперзаданне

Як зменіцца перыяд ваганняў грузу на спружыне, калі дзве спружыны злучыць паслядоўна? Паралельна? Адказ абгрунтуйце тэарэтычна і праверце эксперыментальна.