§ 44. Элементарныя часціцы і іх узаемадзеянні
Доўгі час пратон, нейтрон і электрон лічыліся непарушнымі «цаглінкамі» матэрыі. Аднак па меры адкрыцця новых часціц перад фізікамі паўстала праблема іх класіфікацыі: колькі ўсяго «цаглінак» матэрыі, якія з іх з’яўляюцца найбольш простымі, а якія маюць складаную структуру, г. зн. утвораны з іншых часціц. Як часціцы ўзаемадзейнічаюць паміж сабой? Як яны распадаюцца? |
Кожны электрон характарызуецца ўласным механічным момантам руху, які называецца спінам (ад англ. spin — круціць).
Аж да канца XIX ст. атамы лічыліся непадзельнымі «цаглінкамі» матэрыі. Але ў канцы XIX — пачатку XX ст. вучонымі была вызначана складаная будова атамаў і раскрыта структура ядзер. Адкрыты новыя часціцы — электроны, фатоны, пратоны і нейтроны, якія вызначаюць уласцівасці атамаў і ядзер і іх узаемадзеянне. Менавіта яны, а не атамы з’яўляліся найбольш простымі непадзельнымі часціцамі, іх трэба было лічыць «цаглінкамі светабудовы».
У 1932 г. была адкрыта новая часціца і першая антычасціца — пазітрон. Хоць яшчэ ў 1928 г. англійскі фізік П. Дзірак, зыходзячы з распрацаванай ім рэлятывісцкай тэорыі руху электрона, прадказаў, што павінен існаваць «двайнік» электрона, які мае дадатны зарад. Пазітрон з’явіўся першай вынайдзенай антычасціцай. У 1955 г. быў адкрыты
антыпратон, у 1956 г. — антынейтрон. У тым жа годзе была адкрыта яшчэ адна новая часціца — нейтрына.
Існаванне пазітрона (ад лац. positus — дадатны), які прадказаў Поль Дзірак, у 1932 г. даказаў амерыканскі фізік К. Андэрсан, даследуючы касмічныя прамені.
Пры сутыкненні электрона і пазітрона, якія павольна рухаюцца, яны анігілююць (ад лац. nihil — нішто), і ўзнікаюць звычайна два фатоны (мал. 231, а):
Утварэнне пры анігіляцыі менавіта двух (рэдка трох) фатонаў з’яўляецца вынікам закону захавання імпульсу і энергіі.
Магчымы і адваротны працэс нараджэння электронна-пазітроннай пары ў полі ядра за кошт энергіі фатона:
Схематычны відарыс такога працэсу паказаны на малюнку 231, б. На малюнку 232 паказана нараджэнне пары электрон-пазітрон у свінцовай пласцінцы, якая апраменьваецца
γ-квантамі.
Неўзабаве быў сфармуляваны прынцып зарадавага спалучэння: кожная зараджаная часціца мае антычасціну. Гэты прынцып распаўсюджваецца на нейтральныя часціцы — нейтрон і нейтрына. Усе характарыстыкі часціц і антычасціц аднолькавыя, але зарады (магнітныя моманты) процілеглыя па знаку. Выключэнне — фатон, π0-мезон, η0-мезон-часціцы — сапраўды нейтральныя часціцы, г. зн. цалкам супадаючыя са сваімі антычасціцамі.
Такім чынам, фактычна палову ўсіх элементарных часціц складаюць антычасціцы.
У тым жа 1932 г. пры даследаванні β±-распаду была адкрыта яшчэ адна новая часціца — нейтрына.
Вучоным пры даследаванні асаблівасцей β±-распаду, а таксама ўласцівасцей нейтрына (антынейтрына) упершыню прыйшлося мець справу з яшчэ адным відам фундаментальнага ўзаемадзеяння — слабым узаемадзеяннем. Яно праяўляецца пры ўзаемаператварэннях элементарных часціц. Для характарыстыкі слабых узаемадзеянняў уводзіцца квантавы лік — лептонны зарад, які абазначаецца лацінскай літарай L. Неабходнасць увядзення лептоннага зараду абумоўлена тым, што дагэтуль не выяўлена ні адной з’явы, у якой не выконваецца закон захавання лептоннага зараду: сума лептонных зарадаў да і пасля ўзаемадзеяння захоўваецца. Лептонны зарад уяўляе сабой безразмерны цэлы лік. Ва ўсіх лептонаў (часціц і антычасціц) , а ў часціц, якія не з’яўляюцца лептонамі (напрыклад, нуклонаў), L = 0. Нейтрына, таксама як і электрон, адносяць да класа лептонаў.
Разгледзім рэакцыі β± ператварэнняў. З закону захавання лептоннага зараду для ўраўнення рэакцыі распаду нейтрона:
вынікае:
. |
Адкуль знаходзім:
. |
Такім чынам, лептонны зарад нейтрына ў дадзенай рэакцыі адмоўны. Значыць, як вынікае з азначэння лептонаў, падчас β−-распаду ядра нараджаецца не нейтрына, а антынейтрына (гл.мал. 216).
Адзначым, што свабодны пратон, у адрозненне ад нейтрона, стабільны. Аднак у ядры становіцца магчымым β+ ператварэнне пратона ў нейтрон з выпусканнем пазітрона і нейтрына:
. |
Гэта вынікае з закону захавання лептоннага зараду, паколькі:
0 = 0 − 1 + L,
адкуль:
L = +1.
Такім чынам, пры электронным распадзе ўзнікае антынейтрына пры пазітронным распадзе — нейтрына . Гэта абумоўлена фундаментальным законам захавання лептоннага зараду.
Перш чым перайсці да класіфікацыі часціц, неабходна даць азначэнне таго, што разумеецца ў наш час пад элементарнай часціцай.
Элементарнымі называюць часціцы, якія на сучасным узроўні развіцця фізікі можна лічыць першаснымі нераскладальнымі далей часціцамі, і з іх пабудавана ўся матэрыя. Непадзельнасць элементарных часціц не азначае, што ў іх адсутнічае ўнутраная структура.
Элементарныя часціцы здольныя ўзаемадзейнічаць адна з адной. Для ўсіх элементарных часціц характэрна здольнасць узнікаць і паглынацца (нараджацца і знішчацца) пры ўзаемадзеянні з іншымі часціцамі. Напрыклад, хоць нейтрон і не складаецца з пратона, электрона і антынейтрына, але ён можа ператварацца ў названыя часціцы пры ўзаемадзеяннях.
Агульнымі характарыстыкамі ўсіх элементарных часціц з’яўляюцца маса, сярэдні час жыцця, электрычны зарад і спін.
Адрозненне ў масах часціц атрымала адлюстраванне ў назвах тыпаў часціц: лептоны (ад грэч. λεπτοσ (лептас) — лёгкі), мезоны (ад грэч. μεσοσ (мезас) — сярэдні), барыёны (ад грэч. βαρυσ (барыс) — цяжкі). Аднак у далейшым аказалася, што такая класіфікацыя не адлюстроўвае ўсе ўласцівасці элементарных часціц.
Электрычныя зарады элементарных часціц з’яўляюцца кратнымі велічыні элементарнага электрычнага зараду.
Спін элементарных часціц з’яўляецца цэлым ці напаўцэлым і кратным пастаяннай Планка .
У 50-х гг. ХХ ст. было вынайдзена, што ў ядзерных рэакцыях могуць нараджацца новыя віды часціц, калі часціца, што бамбардзіруе, мае дастатковую энергію. Агульны лік элементарных часціц з антычасціцамі — каля 500, і іх колькасць павялічваецца з кожным годам. З іх 30 — адносна стабільныя з сярэднім часам жыцця не менш за 10−17 с і больш за 400 — кароткажывучыя, з сярэднім часам жыцця 10−23 с. Час жыцця залежыць ад прыроды ўзаемадзеяння.
У залежнасці ад часу жыцця элементарныя часціцы падзяляюцца на стабільныя, квазістабільныя і нестабільныя (рэзанансы).
Калі распад абумоўлены моцным узаемадзеяннем, то сярэдні час жыцця часціцы аказваецца вельмі малым (10–22—10–24 с), і гістарычна яны былі названы (нестабільнымі) рэзанансамі.
Пры распадзе, абумоўленым слабым узаемадзеяннем, сярэдні час жыцця часціц пры электрамагнітным узаемадзеянні —10−16—10−19 с. Такія часціцы называюцца квазістабільнымі.
Стабільнымі ў межах дакладнасці сучасных вымярэнняў з’яўляюцца электрон, пратон, фатон і нейтрына.
Вывучэннем іх уласцівасцей і ўзаемадзеянняў займаюцца ў раздзеле фізікі, які называецца фізікай элементарных часціц.
Электрычны зарад часціц у ядзернай фізіцы прынята таксама выражаць не ў кулонах, а ў выглядзе цэлага ліку, які паказвае, колькі элементарных зарадаў складаюць зарад дадзенай часціцы Таму для пратона зарад роўны +1, для электрона −1, а для атамнага ядра — Z.