§ 31. Квантавыя пастулаты Бора

 

Доўгі час атам лічыўся драбнюткай непадзельнай часціцай рэчыва, якая з’яўляецца носьбітам яго фізічных уласцівасцей. Аднак адкрыццё радыеактыўнасці і першай элементарнай часціцы (электрона) паставіла пад сумненне факт яго непадзельнасці. Чаму атам устойлівы? Якія фізічныя працэсы адбываюцца ў атамах? Як атам выпраменьвае святло?

Для пераадолення супярэчнасцей, якія ўзнікаюць пры апісанні будовы атама на падставе законаў класічнай механікі і электрадынамікі з эксперыментальнымі данымі, дацкі фізік Нільс Бор у 1913 г. у працы «Аб будове атамаў і малекул» прапанаваў квантавую мадэль атама, заснаваную на двух пастулатах.

У сучасным выглядзе яны фармулююцца наступным чынам:

I пастулат Бора (пастулат стацыянарных станаў): атам можа знаходзіцца ў асобых стацыянарных (квантавых) станах, кожнаму з якіх адпавядае пэўная энергія. У стацыянарным стане атам не выпраменьвае.

Стацыянарныя станы можна пранумараваць, прысвоіўшы ім парадкавыя нумары n = 1, 2, 3, …, прычым кожнаму стану адпавядае пэўнае дыскрэтнае значэнне энергіі En.
Паводле мадэлі Бора стацыянарным станам атама адпавядаюць пэўныя (дазволеныя) арбіты, па якіх электроны рухаюцца вакол ядра. Бор для прастаты меркаваў, што гэтыя арбіты ўяўляюць сабой акружнасці, хоць у агульным выпадку арбіты могуць мець форму эліпса, прычым ядро размяшчаецца ў адным з яго фокусаў
(мал. 194).
Першы пастулат супярэчыць як законам класічнай механікі (энергія электронаў, якія рухаюцца, можа быць любой), так і законам класічнай электрадынамікі (электроны, якія рухаюцца паскорана, заўсёды выпраменьваюць электрамагнітныя хвалі).

II пастулат Бора (правіла частот): атам можа пераходзіць з аднаго стацыянарнага стану ў іншы. Пры гэтым пераходзе можа выпускацца ці паглынацца квант электрамагнітнай энергіі, частата якога вызначаецца рознасцю энергій атама ў дадзеных станах:

(1)

дзе  — частата паглынутага ці выпушчанага кванта выпраменьвання, Ek, En — энергія атама ў k-м і n-м стацыянарным стане, h —пастаянная Планка.

Калі E subscript k space greater than space E subscript n то пры пераходзе адбываецца выпраменьванне энергіі, калі E subscript k space less than space space E subscript n то — яе паглынанне.
Стан атама, якому адпавядае найменшая энергія, называецца асноў­ным, а станы, якім адпавядаюць вялікія значэнні энергіі, — узбуджанымі. У асноўным энергетычным стане атам можа знаходзіцца неабмежавана доўга, а ў астатніх стацыянарных станах tilde space 10 to the power of negative 8 end exponent space c Гэта так званы час жыцця атама ва ўзбуджаным стане.
Як вынікае з II пастулата Бора, частата выпраменьвання атама не звязана з частатой абарачэння электрона па арбіце, яна вызначаецца рознасцю значэнняў энергіі атама Ek і En у пачатковым і канечным станах. Пераход атама з аднаго стацыянарнага стану ў іншы суправаджаецца электрамагнітным выпраменьваннем з даўжынёй хвалі

(2)

Такім чынам, першы пастулат Бора дазволіў растлумачыць дыскрэтнасць значэнняў энергіі атама, а першы і другі пастулаты — лінейчастую структуру атамных спектраў.
Бор прапанаваў таксама колькасную ўмову квантавання для знахо­джання радыусаў стацыянарных (дазволеных) кругавых арбіт электронаў:

begin mathsize 20px style m subscript e upsilon subscript n r subscript n equals n fraction numerator h over denominator 2 straight pi end fraction end style
(3)

дзе n = 1,2,3,…, — нумар арбіты, me — маса электрона, vn — модуль скорасці электрона на n-й арбіце, r — радыус n-й арбіты, h —пастаянная Планка.

Такім чынам, пастулаты Бора грунтаваліся на трох эксперыментальных перадумовах — выніках даследавання атамных спектраў, квантавай тэорыі выпраменьвання, развітай Планкам і Эйнштэйнам, і ядзернай (планетарнай) мадэлі атама Рэзерфарда.
Зыходзячы з пастулатаў Бора і ўмовы квантавання арбіт, можна рас­тлумачыць структуру энергетычных узроўняў найпрасцейшага атама — атама вадароду, які складаецца з ядра (пратона) і аднаго электрона, што верціцца вакол яго.

На падставе другога закону Ньютана і закону Кулона, а таксама ўмовы квантавання арбіт (3) Бор змог вызначыць радыусы арбіт электронаў, а таксама энергіі стацыянарных станаў. Радыус першай (бліжэйшай да атамнага ядра) арбіты электрона (n = 1) вызначае памер атама вадароду ў асноўным стане. Ён роўны r subscript 1 space equals space 0 comma 529 space times space 10 to the power of negative 10 end exponent space straight м.

З другога закону Ньютана вынікае, што пры руху электрона па кругавой арбіце радыусам r вакол ядра з лінейнай скорасцю  , сіла F with rightwards arrow on top subscript k Кулона  надае электрону цэнтраімклівае паскарэнне:

, (3-1)

дзе e -  модуль зарада электрона.

Адкуль:

(3-2)

З умовы квантавання арбіт (3) знаходзім модуль скорасці на арбіце з нумарам n:

begin mathsize 20px style upsilon subscript n equals n fraction numerator h over denominator 2 straight pi m subscript e r subscript n end fraction end style (3-3)

Падстаўляем выраз (3-3) у суадносіну (3-2) і знаходзім радыус стацыянарнай арбіты электрона з нумарам n:

begin mathsize 20px style r subscript n equals fraction numerator h squared n squared over denominator 4 straight pi squared k m subscript e e squared end fraction end style. (3-4)

Як бачна з формулы (3-4), радыус арбіты нарастае прапарцыянальна n squared.

Модуль скорасці электрона на арбіце знаходзім, падстаўляючы выраз (3-4) у формулу (3-3)

begin mathsize 20px style upsilon subscript n equals k fraction numerator 2 straight pi e squared over denominator n h end fraction end style. (3-5)

Паколькі радыус r арбіты можа прымаць толькі дыскрэтныя (квантованыя) значэнні rn (3-3), то і энергія атама ў розных стацыянарных станах можа таксама прымаць толькі дыскрэтныя значэнні Eп. Энергія атама вадароду вызначаецца толькі нумарам арбіты .

Энергія электрона ў атаме вадароду роўна суме яго кінетычнай энергіі Eк пры руху па кругавой арбіце і патэнцыяльнай энергіі Eп у электрастатычным полі ядра. Паколькі ўзаемадзейнічаюць часціцы, якія маюць зарады процілеглых знакаў (зарад ядра q1 = + e, зарад электрона q2= - e ), то паміж імі дзейнічае сіла кулонаўскага прыцягнення, і патэнцыяльная энергія іх узаемадзеяння адмоўная:

. (3-6)

Энергія электрона ў атаме супадае з поўнай энергіяй атама — сістэмы, якая складаецца з атамнага ядра і электрона:

. (3-7)

Падставіўшы ў формулу (3-7) выраз для модуля скорасці (3-5) і радыуса rn n-й арбіты (3-4) для значэнняў энергетычных узроўняў атама En , атрымаем:

.

Бор атрымаў выраз для энергіі атама вадароду: 

(4)

Таму энергія атама вадароду (4) фактычна вызначаецца толькі нумарам арбіты n электрона, паколькі велічыня R space equals space fraction numerator m subscript e e to the power of 4 over denominator 8 epsilon subscript 0 superscript 2 h cubed end fraction з’яўляецца пастаяннай, у выніку таго што выражаецца праз фундаментальныя пастаянныя (зарад электрона e, масу электрона me, пастаянную Планка h, электрычную пастаянную epsilon subscript 0).
Згодна з формулай (4) энергія атама вадароду ў асноўным стане (n = 1) атрымліваецца роўнай E1 = −13,6 эВ, а яго энергія ў іанізаваным стане, калі электрон бясконца далёкі ад ядра (n space equals space infinity) роўнай E subscript infinity space equals space 0 space эВ У другім стане (n = 2) энергія E subscript 2 space equals space E subscript 1 over 4 space equals space minus space 3 comma 40 space эВ у трэцім (n = 3) E subscript 3 space equals space E subscript 1 over 9 space equals space minus space 1 comma 51 space эВ — і г. д. Энергію атама вадароду ў любым стане можна разлічыць па формуле:

(5)

Паколькі энергія атама вадароду можа прымаць толькі дыскрэтны набор значэнняў, то гавораць, што яна квантаваная.
Для нагляднага паказу стацыянарных энергетычных станаў атама выкарыстоўваецца энергетычная дыяграма (мал. 195). Графічна магчымыя значэнні энергіі атама паказваюць у выглядзе схемы ўз­роўняў энергіі (энергетычных узроўняў) — гарызантальных прамых, праведзеных на адлегласцях у пэўным маштабе, які адпавядае рознасцям дазволеных значэнняў энергіі. Пераходы атама з аднаго стану ў іншы паказваюцца на дыяграме вертыкальнымі лініямі паміж адпаведнымі ўзроўнямі. Напрамак пераходу абазначаецца стрэлкамі.

Энергетычную дыяграму можна лічыць своеасаблівай «лесвіцай» з «ніжняй пляцоўкай» (асноўным станам) і «прыступкамі», што ўзні­маюцца ўгару (узбуджанымі станамі). Формула для энергетычных узроў­няў энергіі En атама паказвае важную заканамернасць: чым вышэй паднімаецца над асноўным (першым) узроўнем энергетычная «лесвіца», тым менш «стромкімі» становяцца яе прыступкі (на малюнку 196 гэта добра бачна пры n space greater than space 4).
Такім чынам, чым далей электрон ад ядра (n space rightwards arrow space infinity) тым на меншую велічыню адрозніваюцца суседнія ўзроўні энергіі, г. зн. густата энергетычных узроўняў расце. Квантавыя скачкі пры гэтым памяншаюцца, з прычыны чаго пераходы паміж стацыянарнымі станамі атама ўсё больш і больш становяцца «падобнымі» на бесперапыннае змяненне энергіі. Энергетычная «лесвіца» паступова ператвараецца ў пакаты «плаўны ўздым» (гл. мал. 196), г. зн. энергія становіцца велічынёй, якая амаль бесперапынна змяняецца, як гэта і было ў класічнай тэорыі.

Працэс выдалення электрона з атама называецца іанізацыяй. Для выдалення электрона з атама вадароду, які знаходзіцца ў асноўным стане, атаму неабходна надаць Eи E E1 = 13,6 эВэнергію Таму гэту энергію Eи называюць энергіяй іанізацыі атама вадароду. Такім чынам, энергія іанізацыі роўна рабоце, якую неабходна выканаць знешнім сілам для выдалення электрона на «бясконцую» адлегласць з атама, які знаходзіцца ў асноўным стане. Тут пад «бясконцасцю» разумеецца такая адлегласць, пры якой узаемадзеянне электрона і ядра можна не ўлічваць.

Адзначым, што вышэй n space equals space infinity узроўню (пры E space greater than space 0 ) электрон з’яў­яецца свабодным і можа мець любую энергію.
Энергія

называецца энергіяй сувязі электрона ў атаме вадароду.
Энергія сувязі вызначаецца электрамагнітным узаемадзеяннем часціц і з’яўляецца адмоўнай велічынёй, з прычыны таго, што пры ўтварэнні атама энергія вылучаецца. Абсалютнае значэнне энергіі сувязі характарызуе трываласць сувязі і ўстойлівасць атама.
Энергія сувязі па абсалютнай велічыні роўна энергіі іанізацыі электрона ў атаме:

.

У адпаведнасці з уяўленнямі квантавай механікі свабодны рух электрона, адарванага ад атама, падобны да распаўсюджвання бягучай хвалі ў неабмежаванай прасторы. Для яе магчымы любыя значэнні даўжынь хваль. Значыць, энергія свабоднага электрона не квантуецца, і частата выпраменьвання змяняецца плаўна (спектр выпраменьвання неперарыўны). У выніку гэтага лінія, абазначаная на энергетычнай дыяграме n = , адпавядае кароткахвалевай мяжы лінейчастай структуры выпраменьвання (паглынання) атама. Да яе прымыкае неперарыўны спектр выпраменьвання электрона

Іанізацыя складаных атамаў можа быць аднакратнай (атам губляе адзін электрон), двухкратнай (два электроны) і г. д..

Паколькі пры ўзбуджэнні атама радыус арбіты электрона нарастае, то выпусканне выпраменьвання атамам адбываецца пры пераходах электронаў у атаме са знешніх арбіт на ўнутраныя (мал. 197).

Мадэль атама Бора дазваляе апі­саць не толькі атам вадароду, але і іанізаваныя атамы (іоны) іншых
эле­ментаў, вакол ядзер якіх, як і ў атаме вадароду, рухаецца толькі адзін элект­рон. Такія іоны называюцца вада­­рода­падобнымі. Прыкладамі такіх іонаў з’яўляюцца аднакратна іанізаваны атам гелію (He+), двухкратна іані­заваны атам літыю (Li++) і г. д.

Неабходна адзначыць, што энергія атама можа змяняцца не толькі пры выпусканні ці паглынанні энергіі, але і пры сутыкненні атамаў. Пры няпругкім сутыкненні змяняецца ўнутраная энергія атамаў, якія сутыкаюцца, і электроны ў іх пераходзяць на іншыя ўзроўні энергіі.
Такім чынам, з дапамогай мадэлі атама Бора атрымалася:

па-першае, вылічыць энергію іанізацыі атама вадароду, якая добра ўзгадняецца з эксперыментам. Як тэорыя, так і эксперымент далі значэнне E subscript и space equals space 13 comma 6 space эВ
па-другое, значна прасунуцца ў тлумачэнні заканамернасцей перыядычнай сістэмы хімічных элементаў Мендзялеева. Паводле мадэлі атама Бора электроны рухаюцца па пэўных арбітах, якія ўтвараюць розныя групы — электронныя абалонкі. Структура электронных абалонак абумоўлівае хімічныя ўласцівасці элементаў, якія перыядычна паўтараюцца па меры запаўнення абалонак электронамі. Гэта дазволіла «прадказваць» уласцівасці невядомых элементаў; так, напрыклад, быў адкрыты элемент з парадкавым нумарам Z = 72 — гафній, па сваіх уласцівасцях аналагічны цырконію (Z = 40).

Мадэль атама Бора растлумачыла асноўныя заканамернасці спектра атама вадароду, хоць часткова захавала класічны характар, паколькі ў ёй меркавалася, што электроны рухаюцца па арбітах вакол ядра. Аднак на аснове дадзенай мадэлі не атрымалася пабудаваць тэорыю больш складаных атамаў, напрыклад растлумачыць спектр выпраменьвання атама гелію, які ідзе за вадародам і змяшчае ўсяго два электроны. Адпаведна, не магло быць і гаворкі аб тлумачэнні на падставе дадзенай мадэлі будовы малекул, паколькі ў іх карціна руху і ўзаемадзеяння электронаў і атамных ядзер намнога больш складаная, чым у атамах.
Тэорыя атама Бора з’явілася вельмі важным этапам на шляху стварэння паслядоўнай тэорыі мікраскапічных з’яў — квантавай механікі.

Планеты Сонечнай сістэмы таксама рухаюцца па эліпсах, у адным з фокусаў якіх знаходзіцца Сонца. Гэта акалічнасць робіць аналогію паміж ядзернай мадэллю атама (гл. мал. 194) і Сонечнай сістэмай яшчэ больш цеснай.

Даследаванні Бора фактычна паклалі пачатак новаму этапу развіцця спектраскапіі, якая з эмпірычнай навукі     ператварылася ў эфектыўны метад вывучэння атамнай структуры. Праз паўстагоддзя на конт гэтага Бор скажа: «Я   ўбачыў шлях нараджэння спектраў!».

У 1922 г. Нільсу Бору была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы «за заслугі ў даследаванні будовы атамаў і выпускаемага імі выпраменьвання».