Самае важнае ў раздзеле 3

Задания для самостоятельных исследований

1. Падрыхтуйце інтэрактыўную прэзентацыю (флаер, плакат, рэферат) аб дзейнасці выдатных фізікаў (О. Ромер, А. Фізо, А. Майкельсан, Т. Юнг, А. Фрэнель). 

2. Калі паглядзець праз металічную ці пластмасавую трубку на святло, то можна ўбачыць светлыя і цёмныя кольцы. Вывучыце гэту з’яву і растлумачце яе. Даследуйце, як радыусы назіраемых кольцаў залежаць ад дыяметра трубкі.

3. Калі зрабіць невялікую адтуліну ў сценцы цёмнай скрыні (камеры-абскуры), то на яе далёкай сценцы з’явіцца адваротны відарыс прадмета (мал. 165). Даследуйце, як яркасць і рэзкасць відарыса залежаць ад дыяметра адтуліны.


4. Калі вы паглядзіце на чытаемы вамі тэкст, то правым, то левым вокам, то ўбачыце некалькі зрушаныя адносна адзін аднаго і адрозныя відарысы. Да якога зрокавага эфекту прыводзяць гэтыя адрозненні, калі вы глядзіце на тэкст двума вачамі?

5. З празрыстай пасудзіны, напоўненай вадкасцю (напрыклад, вадой), б’е бруя. Крыніца святла (лазер) размешчана такім чынам, каб гарызантальны прамень уваходзіў у брую вадкасці (мал. 166). Пры некаторых умовах бруя вадкасці будзе «працаваць» як святлавод. Даследуйце, як уласцівасці такога святлавода залежаць ад скорасці выцякання вады, ад дыяметра адтуліны.


6. Калі паглядзець праз металічную або пластмасавую трубку на святло, то можна ўбачыць светлыя і цёмныя кольцы. Вывучыце гэту з'яву і растлумачце яе. Вызначыце, як радыусы назіраемых кольцаў залежаць ад дыяметра трубкі.

7. Вядома, што бутэлька, напоўненая вадкасцю, можа быць выкарыстана як лінза. Існуе меркаванне, што такая бутэлька можа быць небяспечнай, калі яе пакінуць на стале ў сонечны дзень. Даследуйце, ці можа падобная «лінза» абпаліць, напрыклад, паверхню паперы.

8. Калі вы пакладзяце на друкаваны тэкст кавалак празрыстай поліэтыленавай плёнкі, то лёгка зможаце яго прачытаць. Калі ж паступова падымаць плёнку, то тэкст будзе ўсё больш і больш «затуманьвацца» і нават можа знікнуць. Вызначыце, з якой максімальнай адлегласці яшчэ можна прачытаць тэкст праз поліэтыленавую плёнку.

9. Падсвятліце пасудзіну з вадой. Калі па паверхні пасудзіны распаўсюджваюцца хвалі, то на яе дне вы зможаце ўбачыць малюнак са светлых і цёмных палос (мал. 166-1). Вывучыце ўзаемасувязь паміж хвалямі і малюнкам на дне пасудзіны. Як памеры палос залежаць ад вышыні хваль на паверхні вады?


10. Калі асвятліць лазерным пучком струмень вадкасці, якая падае на паверхню, у пункце кантакту, то вакол струменя можна назіраць светлавыя кольцы (мал. 166-2). Апішыце гэту з'яву і вызначыце, як радыусы і яркасць кольцаў залежаць ад радыуса струменя і магутнасці лазера.