§ 20. Праходжанне святла праз аптычныя элементы
Практыкаванне 16
1. Вызначыце паказчык праламлення пласцінкі, зыходзячы з ходу праменяў на малюнку 140. Навакольнае асяроддзе — паветра (n = 1,0)
2. Вызначыце паказчык праламлення пласцінкі, зыходзячы з ходу праменяў на малюнку 141, калі паказчык праламлення навакольнага асяроддзя n = 2,0.
3. Пабудуйце ход праменя ў пласцінках са шкла з паказчыкам праламлення n = 1,5 (мал. 142, 143), калі вугал
4. Вызначыце зрушэнне h праменя святла пры яго падзенні пад вуглом α=45° на шкляную плоскапаралельную пласцінку таўшчынёй d =6,0 мм, калі паказчык праламлення шкла n =1,5 .
5. Вугал падзення двух паралельных праменяў святла на плоскапаралельную шкляную пласцінку (n=1,6) роўны α=30°, а адлегласць паміж імі l0=20мм. Вызначыце адлегласць l паміж праменямі ў пласцінцы.
6. На плоскапаралельную плацінку (n=1,5), ніжняя паверхня якой пасярэбрана, падае прамень святла пад вуглом α=30°. Вызначыце таўшчыню d пласцінкі, калі ў выніку адбіцця ад ніжняй грані ўтвараюцца два адбітыя прамені, якія знаходзяцца на адлегласці l=40мм адзін ад аднаго.
7. Пабудуйце ход праменя ў прызме са шкла з паказчыкам праламлення n=1,5 (мал. 143-1, 143-2, 143-3).
8. Вызначыце праламляльны вугал φ шкляной прызмы, калі прамень, які падае перпендыкулярна да бакавой грані прызмы, выходзіць з яе адхіленым на вугал δ = 45°. Паказчык праламлення шкла n = 1,55.
9. Прамень святла выходзіць з прызмы пад тым жа вуглом, пад якім ён на яе падае. Пры гэтым ён адхіляецца ад першапачатковага напрамку на вугал δ = 25°. Вызначыце паказчык праламлення n рэчыва прызмы, калі яе праламляльны вугал α = 45°
10. Адна з бакавых граней раўнабедранай прызмы пасярэбрана. Прамень святла падае нармальна на непасярэбраную грань і пасля двух адбіццяў выходзіць праз аснову прызмы перпендыкулярна да яе. Вызначыце вуглы прызмы.