§ 19. Закон праламлення святла. Паказчык праламлення. Поўнае адбіццё
Практыкаванне 15
1.Вызначыце глыбіню ракі H, калі чалавеку, які глядзіць нармальна да яе паверхні, яна здаецца роўнай h = 4,0 м. Паказчык праламлення вады адносна паветра лічыць
2. Знайдзіце адносны паказчык праламлення n21 другога асяроддзя адносна першага, калі вугал адбіцця праменя на мяжы падзелу двух асяроддзяў α = 4,0°, а вугал яго праламлення — γ = 46°.
3. Вызначыце вугал падзення α праменя святла на паверхню шкла з паветра, калі вугал праламлення ў k = 2,0 раза меншы за вугал падзення. Паказчык праламлення шкла n = 1,5.
4. Вызначыце гранічны вугал поўнага адбіцця α2 на мяжы рэчыва са шклом (паказчык праламлення шкла n = 1,42), калі на мяжы гэтага рэчыва з паветрам (nп = 1,0) гранічны вугал поўнага адбіцця α1 = 45°.
5. Вызначыце вугал падзення α праменя святла з паветра на паверхню шкла з паказчыкам праламлення n = 1,6, калі вугал праламлення у κ = 2 меньш за вугал праламлення.
6. Вызначыце вугал падзення α на плоскую мяжу падзелу двух асяроддзяў з паказчыкамі праламлення n1 = 1,5 і n2 = 1,7, калі прамень адбіты перпендыкулярны да праменя праломленага.
7. Святло распаўсюджваецца ўздоўж аптычнага валакна з паказчыкам праламлення n1 = 1,60. Вызначыце паказчык праламлення n2 абалонкі, калі гранічны вугал поўнага адбіцця роўны αад = 85,0°
8. Вузкі паралельны пучок святла падае пад вуглом α = 40° на свабодную паверхню вады (n = 1,33) у акварыуме. Праломлены прамень праходзіць да дна акварыума, дзе падае на гарызантальнае плоскае люстра, што адбівае прамень назад да паверхні, дзе прамень праламляецца ў паветра. Знайдзіце вугал δ паміж падаючым праменем і праменем, які выйшаў з вады. Вызначыце адлегласць l паміж пунктамі ўваходу і выхаду праменя на свабоднай паверхні вады, калі глыбіня акварыума h = 40 см.