§ 17. Прамалінейнае распаўсюджванне і адбіццё святла. Люстры
Пытаннi да параграфу
1. Што называюць праменем? Ці можна лічыць праменем вельмі вузкі пучок святла?
2. Якому закону падпарадкоўваецца распаўсюджванне святла ў аднародным празрыстым асяроддзі?
3. Як трэба размясціць кропкавую крыніцу святла, плоскі прадмет і экран, каб контур ценю на экране быў геаметрычна падобны контуру прадмета?
4. Якімі стануць паралельны, сыходны і разыходны пучкі святла пасля адбіцця ад плоскага люстра?
5. Які відарыс называецца: а) сапраўдным; б) уяўным; в) прамым; г) адваротным? Назавіце характарыстыкі відарысаў у плоскім люстры.
6. Як размешчаны відарыс у плоскім люстры?
7. Пры якой умове прадмет дае цень без паўценю? Пры якіх умовах ад прадмета атрымліваецца толькі паўцень?
8. Як атрымаць ад алоўка цені розных даўжынь?
9. Чаму цень ног на зямлі рэзка акрэслены, а цень галавы больш расплывісты? Пры якіх умовах цень будзе ўсюды аднолькава выразным?
10. Чаму цяжка галіцца першы раз перад люстэркам?
11. Чаму выявы дрэў у возеры знікаюць, калі ў ваду кінуць камень?
12. Чаму дрэнна відаць скрозь запацелае шкло?