§ 8. Вымушаныя электрамагнітныя ваганні. Пераменны электрычны ток
Прыклады рашэння задач
1. У пачатковы момант часу напружанне на клемах генератара прамысловага пераменнага току роўна амплітуднаму U0 = 310 В. Частата прамысловага пераменнага току Знайдзіце напружанне U1 на клемах генератара праз прамежак часу Dt = 10 мс.
U0 = 310 В
ν = 50,0 Гц
Δt = 0,010 с
Рашэнне:
Напружанне на клемах генератара змяняецца па законе:
.
Цыклічная частата ваганняў звязана з частатой ваганняў як
.
Такім чынам, для напружання U1 атрымліваем:
Адказ: U1= 0 B.
2. Рамка, якая змяшчае N = 100 віткоў, верціцца ў аднародным магнітным полі індукцыяй B = 1,5 мТл з частатой ν = 50 . Плошча аднаго вітка роўна S = 100 см2. У пачтаковы момант часу нармаль да рамкі арыентавана паралельна магнітнаму полю. Запішыце формулу залежнасці напружання, ствараемага рамкай, ад часу. Чаму роўна дзеючае значэнне напружання, што генерыруецца рамкай? Як зменіцца гэта напружанне пры павелічэнні частаты вярчэння рамкі ў два разы?
ν=50 =0,83 с-1
Рашэнне:
Напружанне на клемах генератора змяняецца по законе
ℰ (t)= .
Улічыўшы, што , атрымаем
ℰ (t) .
Дзеючае значэнне напружання знойдзем як:
Пры павелічэнні частаты вярчэння рамкі ў два разы дзеючае значэнне напружання таксама павялічыцца ў два разы.
Адказ: Павялічыцца ў 2 разы