§ 6. Гукавыя хвалі
Практыкаванне 6
1. Адлегласць паміж дзвюма чыгуначнымі станцыямі l = 10 км. Колькі часу распаўсюджваецца гук ад адной станцыі да другой па паветры (Δt1) і па стальных рэйках (Δt2)? Тэмпература паветра t = 0,0 °C
2.Дэльфіны выпускаюць ультрагукавыя імпульсы частатой ν = 250 кГц. Вызначыце даўжыню хвалі такога ультрагуку ў вадзе (λ1) і ў паветры (λ2) пры тэмпературы t = 20 °C.
3. Вызначыце адлегласць l да перашкоды, калі хлопчык чуе рэха праз прамежак часу τ = 2,0 c. Скорасць гуку ў паветры v = .
4. Вызначыце глыбіню мора H у дадзеным месцы, калі ультрагукавы імпульс вярнуўся на судна праз прамежак часу Δt = 0,20 пасля адпраўкі. Модуль скорасці ультрагуку ў марской вадзе v =
5.Турыст падышоў да горнага возера. Ён крыкнуў і пачуў гук рэха, адбітага ад скалы на процілеглым беразе. Вызначыце адлегласць l да процілеглага берага возера, калі турыст пачуў рэха праз прамежак часу τ = 1,5 c.
6.Хлопчык бачыць, як цяжкі камень упаў на бетонны тратуар. Праз некаторы час ён чуе два гукі ад удару каменя: адзін прыйшоў па бетоне, а другі распаўсюджваўся па паветры. Прамежак часу паміж імі Δt = 1,2 c. На якой адлегласці l ад хлопчыка ўпаў камень, калі модуль скорасці гуку ў бетоне vб = ?
7. Стальную дэталь правяраюць ультрагукавым дэфектаскопам. Вызначыце глыбіню h знаходжання дэфекту ў дэталі і яе таўшчыню d, калі першы адбіты сігнал атрыманы праз прамежак часу τ1 = 8,0 мкс,, а другі — праз τ1 = 20 мкс. Вызначыце таўшчыню дэталі, калі скорасць гуку ў сталі складае v = .
8. Даўжыня гукавой хвалі ў першым асяроддзі большая, чым у другім. У колькі разоў k зменіцца модуль скорасці распаўсюджвання гукавой хвалі пры пераходзе з першага асяроддзя ў другое?
9. З вежы вышынёй робяць гарызантальны выстрал з гарматы. Снарад мае пачатковую скорасць, модуль якой . Праз які прамежак часу пасля выстрала артылерыст на вежы пачуе гук ад разрыву снарада на зямлі? Скорасць распаўсюджвання гуку ў паветры , .