§ 6. Гукавыя хвалі

Пытаннi да параграфу

1. Якая прырода гуку і якія яго крыніцы?
2. Як класіфікуюцца гукі?
3. Які дыяпазон гукавых частот успрымае вуха чалавека?
4. Чаму роўна скорасць распаўсюджвання гуку ў паветры?
5. Як залежыць вышыня гуку ад частаты?
6. У якіх межах знаходзяцца частоты інфрагукавых і ультрагукавых хваль?
7. Палёт якіх птушак і насякомых мы чуем, а якіх — не? Выкарыстаўшы даныя табліцы 5, вызначыце, у якога насякомага самы высокі гук палёту.

Табліца 5. Частата ваганняў крылаў насякомых і птушак у палёце, Гц

 

Бусел

2

Варона

3-4

Матылёк

до 9

Верабей

до 13
Страказа 38-100

Аса

100-110

Чмель

180-240

Муха (пакаёвая)

190-330

Пчала (з ношай)

200-250

Камар

300-600


8. Як па гуках, выдаваемых мухай і камаром, вызначыць, хто з іх у палёце часцей махае крыламі?
9. Чаму матылькі лётаюць бясшумна?
10. Назавіце асноўныя фізічныя і фізіялагічныя характарыстыкі гуку.

11. Што такое парог чутнасці? Болевы парог?
12. На якой частаце вуха чалавека мае найлепшую адчувальнасць?
13. Чаму паніжаецца вышыня гуку цыркулярнай пілы, калі да яе прыціскаюць дошку?
14. Ці заўсёды адбіты гук мае такую ж вышыню тону, як і падаючы?
15. Чаму голас становіцца высокім, калі чалавек удыхае гелій?
16. Чаму, калі мы прыкладаем да вуха ракавіну, то чуем «шум мора»?
17. Ці могуць касманаўты пры выхадзе ў адкрыты космас размаўляць паміж сабой пры дапамозе гукаў?