§ 5. Распаўсюджванне ваганняў у пругкім асяроддзі. Падоўжныя і папярочныя хвалі
Практыкаванне 5
1.Вызначыце модуль скорасці v распаўсюджвання хвалі, калі яе даўжыня λ = 15 м, а перыяд ваганняў Т = 0,20 с.
2. З графіка, дадзенага на малюнку 40, вызначыце:
а) перыяд ваганняў часціц;
б) амплітуду хвалі.
3.Нерухомы назіральнік за прамежак часу Δt = 20 с налічыў n = 8 грабянёў хваль, якія прайшлі міма яго. Вызначыце перыяд Т ваганняў часціц.
4. Рыбалоў заўважыў, што за прамежак часу Δt = 20 с паплавок выканаў n1 = 40 ваганняў на хвалях. Пры гэтым адлегласць паміж берагам і рыбаловам l = 12 м і на гэтай адлегласці змяшчаецца n2 = 20 грабянёў хвалі. Вызначыце модуль скорасці v распаўсюджвання хвалі
5. Рыбалавецкі траўлер з дапамогай рэхалота выявіў касяк рыбы. На якой адлегласці l ён знаходзіцца, калі прамежак часу паміж момантамі адпраўлення і прыёму гукавога сігналу роўны Δt = 0,90 с. Скорасць гуку ў вадзе v = .
6. Геолагі для вызначэння глыбіні залягання пароды робяць выбух. У выніку адбітая ад пароды сейсмічная хваля была зафіксавана праз прамежак часу τ = 20 c пасля выбуху. Вызначыце глыбіню h залягання пароды, калі скорасць распаўсюджвання сейсмічнай хвалі
7. Крыніца частатой і амплітудай узбуджае ў пругкім шнуры хвалі даўжынёй Вызначыце: а) модуль скорасці v распаўсюджвання хвалі; б) модуль максімальнай скорасці пунктаў шнура, якія вагаюцца.
8.Хваля ад катара, што праходзіць па возеры, дайшла да берага праз прамежак часу , прычым адлегласць паміж суседнімі грабянямі аказалася роўнай , а прамежак часу паміж двума паслядоўнымі ўдарамі хваль аб бераг . На якой адлегласці L ад берага праходзіў катар?
9. Вызначыце адлегласць l ад сейсмічнай станцыі да месца землетрасення, калі прыход падоўжнай і папярочнай хваль на станцыі быў зарэгістраваны з інтэрвалам . Модуль скорасці распаўсюджвання падоўжнай хвалі , папярочнай — .