§ 1. Вагальны рух. Гарманічныя ваганні
Практыкаванне 1
1. Зыходзячы з асцылаграмы вагальнага працэсу, паказанага на малюнку 11, вызначыце амплітуду А, перыяд Т і частату дадзеных ваганняў.
2. У чым заключаюцца адрозненні паказаных на малюнку 12 трох вагальных працэсаў?
3. Вызначыце шлях, пройдзены матэрыяльным пунктам, які вагаецца з частатой = 500 Гц, за прамежак часу Δt = 1,5 c, калі амплітуда ваганняў A = 5,0 мм.
4. Матэрыяльны пункт за прамежак часу Δt = 1,0 мін выканаў N = 180 ваганняў. Вызначыце перыяд T, частату і цыклічную частату ваганняў
5. Цела вагаецца з амплітудай A = 20 см і перыядам Т = 1,0 с. Запішыце кінематычны закон яго руху, калі ў пачатковы момант часу t = 0 c адхіленне маятніка максімальнае. Пабудуйце графік залежнасці x(t).
6. Вымераўшы пульс, вызначыце частату ваганняў (біцця) сэрца ў сябе, а таксама ў родных, напрыклад у бацькі, маці, брата, сястры, дзядулі, бабулі. Праверце, ці адпавядае яна норме (гл. табл. 2).
Табліца 2. Нормы пульсу па ўзростах
Узрост (гады) |
Дапушчальныя значэнні колькасці ўдараў за мінуту |
4—6 |
86—126 |
6—8 |
70—118 |
8—10 |
|
60—100 |
|
12—15 |
|
60—80 |
|
50—60 |
64—84 |
60—80 |