* Аркадзь Куляшоў. Паэма «Маналог»
| 1. У чым асаблівасць маналагічнага маўлення? Якія выяўленчыя магчымасці закладзены ў форме маналога? |
Пытанні
| 1. Чаму толькі пасля 1956 года стала магчымым упамінанне імёнаў Змітрака Астапенкі і Юлія Таўбіна? Якія яшчэ вернутыя імёны беларускай літаратуры і культуры вам вядомыя? |
|
| 2. Знайдзіце на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня» публікацыю ад 8 жніўня 2010 года «Тайны Змитрока Астапенко» і прасачыце версіі далейшага лёсу пісьменніка. Чаму ў паэме прыведзена іншая прычына яго гібелі? |
|
| 3. Падумайце, ці быў паэт вінаваты перад сябрамі. Чаму ён адчуваў віну? | |
| 4. Растлумачце метафарычны сэнс вобразаў «старту», «фінішу», «дамоўкі», «салдатаў веку». | |
| 5. Ці ўдалая, на ваш погляд, назва твора? Які сэнс укладвае ў яе аўтар? |
|
| 6. Якое з прапанаваных паняццяў найбольш дакладна характарызуе паэму «Маналог»: рэквіем, эпітафія, споведзь, пакаянне? Абгрунтуйце свой выбар. |
|
| 7. Знайдзіце ў тэксце радкі, у якіх выяўляецца погляд Аркадзя Куляшова на прызначэнне паэта. Якія з іх маюць універсальны змест, актуальны не толькі ў адносінах да творчай дзейнасці? |
|
| 8. Паразважайце, што дае падставы адносіць гэты твор да філасофскай паэзіі. |