Беларуская літаратура пасляваенных дзесяцігоддзяў (1945—1965)
Пытанні
1. Якія тэмы дамінавалі ў літаратуры першых пасляваенных дзесяцігоддзяў? Параўнайце з тэмамі, якія пераважаюць у сучаснай літаратуры. |
|
2. Паразважайце, чаму менавіта тэма Вялікай Айчыннай вайны была ў той перыяд галоўнай. З чым звязаны новыя падыходы ў яе раскрыцці? |
|
3. Якім чынам у мастацкіх тэкстах выяўлялася «тэорыя бесканфліктнасці»? | |
4. Дайце тлумачэнне слову «адліга». Чаму менавіта так сталі называць перыяд у грамадскім і літаратурным жыцці пасля 1956 года? |
|
5. Як пашыраліся ў гэты час праблемна-тэматычныя рамкі паэзіі, прозы і драматургіі? Прывядзіце прыклады твораў. |
|
6. Чым прынцыпова адрознівалася літаратурнае развіццё першага і другога пасляваенных дзесяцігоддзяў? | |
7. Што яднае літаратурны працэс другога пасляваеннага дзесяцігоддзя з 1920-мі гадамі? | |
8. Складзіце канспект раздзела: канспект — апорную схему, цытатны канспект, тэматычны канспект, план-канспект (на выбар). | |
![]() |
9. Якія сучасныя фільмы-экранізацыі пра вайну вы глядзелі? Як вы думаеце, ці ёсць адрозненне ў падыходах да ацэнкі тых падзей нашымі сучаснікамі і сведкамі вайны? |