* Апавяданне «Макаркавых Волька»
Пытанні
1. Якім чынам у апавяданні «Макаркавых Волька» адлюстраваны гістарычны кантэкст? Чаму ў ім з’явіўся такі персанаж, як Сафрон Дзядзюля? |
|
2. Які канфлікт знаходзіцца ў цэнтры ўвагі пісьменніка? На чыім баку аўтар у гэтым канфлікце? Дакажыце з дапамогай тэксту. |
|
3. Назавіце творы беларускай літаратуры, у якіх вы сустракалі вобразы моцных, самадастатковых жанчын. Ці можна назваць такой гераіню апавядання Вольку? Паразважайце, наколькі слушныя думкі вучня ў сачыненні па творчасці Кузьмы Чорнага: «Галоўная гераіня апавядання ― Волька. Яна была вымушана лячыць свайго ворага Дзядзюлю, бо яна ўсяго толькі слабая жанчына, якая не магла пярэчыць абставінам і, хутчэй за ўсё, баялася страціць працу. Да таго ж яна ведала, што Сафрон з маладых гадоў яе моцна кахаў, хоць і помсціў за адмову». |
|
4. Якія агульначалавечыя каштоўнасці сцвярджае аўтар у апавяданні «Макаркавых Волька»? Чаму яны застаюцца актуальнымі і ў наш час? |
|
5. Вызначце мастацкія асаблівасці апавядання, карыстаючыся алгарытмам аналізу празаічнага твора (пункты 8—11). | |
6. Якім чынам выявілася майстэрства пісьменніка-псіхолага ў творы? | |
7. Напішыце сцэнарый буктрэйлера да апавядання Кузьмы Чорнага «Макаркавых Волька». | |
8. Паглядзіце мастацкі фільм «Сельскі ўрач» (1951, рэжысёр Сяргей Герасімаў, Маскоўская кінастудыя імя М. Горкага). Якія рысы падабенства паміж фільмам і апавяданнем Кузьмы Чорнага ў перадачы грамадскай атмасферы, праблематыкі вы можаце назваць? |