* Аповесць «Лабірынты»
Пытанні
1. Чаму 1920–1930-я гады былі спрыяльнымі для ўзнікнення гістарычных містыфікацый? Як гэта можа быць звязана з нацыянальным адраджэннем і беларусізацыяй? |
|
2. Якія навуковыя інтарэсы Вацлава Ластоўскага ўвасобіліся ў яго аповесці? Зрабіце вывад пра сувязь кругагляду асобы пісьменніка і глыбіні выяўлення ідэі ў мастацкім творы. |
|
![]() |
3. Паразважайце, з якой мэтай пісьменнік зрабіў рэканструкцыю міфалагічных уяўленняў беларусаў у «Лабірынтах». |
4. Назавіце жанравыя азначэнні аповесці, што прыведзены ў раздзеле. Якое, на вашу думку, найдакладней перадае сутнасць твора? Растлумачце свой адказ. |
|
5. Ахарактарызуйце персанажаў аповесці. Якая мэта ўвядзення кожнага з іх у сюжэт? Што страціў бы твор без кожнага персанажа? |
|
![]() |
6. Складзіце цытатны тэст па змесце аповесці з 8 пытанняў, дзе ў цытату неабходна ўставіць прапушчанае імя персанажа або назву. Абмяняйцеся з сябрамі, рашыце тэсты адно аднаго. |
![]() |
7. У якіх камп’ютарных (мабільных) гульнях сустракаюцца лабірынты? Якую функцыю яны выконваюць? Якая мэта ўвядзення лабірынта ў аповесць Вацлава Ластоўскага? Якую функцыю там выконвае лабірынт? |