Змітрок Бядуля
| 1. Звярніце ўвагу на гады жыцця пісьменніка. Як называлася Беларусь на працягу гэтых гадоў? 2. З якімі творамі аўтара вы знаёміліся? |
Пытанні
| 1. Паводле відэаматэрыялаў інтэрнэту ўстанавіце: а) што для пісьменніка значыла дата 23 верасня 1910 года; б) на якіх мовах пачынаў пісаць Змітрок Бядуля; в) якую дапамогу ён аказваў бежанцам падчас Першай сусветнай вайны; г) чаму ў краязнаўчым музеі горада Уральска (Казахстан) ёсць экспазіцыя, прысвечаная Змітраку Бядулю? |
|
| 2. Здыміце ўласны відэаролік-апытанку «Што ведаюць вучні пра Змітрака Бядулю?». | |
| 3. Якія літаратурныя жанры распрацоўваў Змітрок Бядуля? | |
| 4. Назавіце напрамкі тагачаснай еўрапейскай мастацкай літаратуры, што аказалі ўплыў на творчасць пісьменніка. |