§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных

Вылічэнне значэння выразу

Прыклад 1.15. Дадзены рэчыўныя x, y, z. Напісаць праграму для вылічэння значэння выразу begin mathsize 16px style straight a equals fraction numerator 2 x plus 3 y minus z over denominator 3 plus x squared end fraction end style.

Этапы выканання задання

I. Зыходныя даныя: пераменныя x, y, z.

II. Вынік: пераменная  a.

III. Алгарытм рашэння задачы. 

1. Увод зыходных даных.
2. Вылічэнне значэння выразу.
3. Вывад выніку.

IV. Апісанне пераменных: усе пераменныя, вызначаныя для рашэння задачы, маюць тып тип double.

У прыведзеным прыкладзе перад кожнай камандай уводу запісана каманда вываду з тлумачэннямі пра тое, значэнне якой пераменнай трэба ўводзіць.

Прыклад 1.15.  

V. Праграма: 

#include <iostream>

 

using namespace std;

 

int main()

{

  double x, y, z;

  cout << "vvedi x = ";

  cin >> x;

  cout << "vvedi y = ";

  cin >> y;

  cout << "vvedi z = ";

  cin >> z;

  double a = (2 * x + 3 * y - z) /
       
 (3 + x * x);

  cout << "a=" << a << endl;

  return 0;

}

VI. Тэсціраванне праграмы. Для x = 2, y = 3, z = 1 вынік павінен быць наступным:

VII. Праверыць правільнасць вылічэнняў можна на калькулятары.