§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных
Увод даных
Пачатковыя значэнні пераменным можна задаваць не толькі з дапамогай аператара прысвойвання, але і ўводзіць з клавіятуры. У гэтым выпадку, калі неабходны вылічэнні з новым наборам значэнняў зыходных даных, тэкст праграмы не трэба змяняць. Для ўводу даных выкарыстоўваецца наступная каманда: cin >> <імя пераменнай>; У гэтай камандзе: cin — паток, які адпавядае стандартнаму ўводу, значок >> абазначае дзеянне «атрымаць з уваходнага патоку значэнне пераменнай». Калі пераменных некалькі, іх імёны аддзяляюцца знакамі >>. Увод даных адбываецца ў кансольным акне, якое з’яўляецца пасля запуску праграмы. Пасля завяршэння работы праграмы ў гэтым жа акне будзе выведзены вынік (прыклад 1.14). |
Прыклад 1.14. Увесці два лікі, знайсці і вывесці іх суму Тэкст праграмы:
Вынік работы праграмы: Дзве пераменныя можна ўвесці з дапамогай адной каманды: cin >> x >> y; |