§ 1. Лікавыя тыпы даных. Увод-вывад даных
Паняцце тыпу данных
На практыцы рэдка даводзіцца пісаць праграмы, якія рашаюць толькі адну задачу. Звычайна праграмы пішуцца для рашэння цэлага класа задач, якія можна сфармуляваць у агульным выглядзе. У праграміраванні для рашэння задач у агульным выглядзе таксама выкарыстоўваюць пераменныя. Паколькі з такімі пераменнымі будзе працаваць камп’ютар, то яны павінны захоўвацца ў яго памяці. Інфармацыю, пададзеную ў выглядзе, прыдатным для апрацоўкі на камп’ютары, называюць данымі. Пераменная ў праграміраванні — найменная ячэйка памяці, якая захоўвае значэнне пераменнай. Камп’ютар можа апрацоўваць даныя розных тыпаў: цэлыя і рэчаісныя лікі, сімвалы, тэксты і інш. Тып даных вызначае спосаб захоўвання даных у памяці камп’ютара, дыяпазон магчымых значэнняў даных і аперацыі, якія з гэтым тыпам даных можна выконваць. Для таго каб выкарыстоўваць якую-небудзь пераменную, яе неабходна апісаць. Апісанне пераменных выконваецца перад іх выкарыстаннем і можа размяшчацца ў любым месцы праграмы. Пры апісанні пераменнай вылучаецца памяць для захоўвання яе значэння. Пераменная атрымлівае значэнне, якое захоўвалася па вылучаным адрасе. Пераменную пры апісанні можна ініцыялізаваць (задаць значэнне). У працэсе выканання праграмы значэнне пераменнай можа змяняцца. Фармат апісання пераменнай: <тып> <імя пераменнай>; Для абазначэння імя пераменнай выкарыстоўваюцца літары лацінскага алфавіта, лічбы і знак «_». Першым сімвалам павінна быць літара або знак падкрэслівання (прыклад 1.11). Тып даных double у мове праграміравання C++ дазваляе працаваць з лікамі і выконваць над імі арыфметычныя дзеянні: складанне, адніманне, множанне і дзяленне. Гэты тып адпавядае тыпу real у мове праграміравання Pascal. |
Даведачную інфармацыю пра мову праграміравання C++ можна знайсці ў Інтэрнэце. Адным з найбольш вядомых рэсурсаў з’яўляецца сайт cppreference.com. Рускамоўная версія сайта даступная па адрасе https://ru.cppreference.com/ Першай мовай праграміравання, у якой з’явілася магчымасць ствараць пераменныя, лічыцца Асэмблер. У 1957 г. з’явілася мова Фартран, якая дазволіла выкарыстоўваць розныя лікавыя тыпы даных, неабходныя для складаных разлікаў: цэлыя, рэчаісныя (сапраўдныя) і комплексныя. Мова праграміравання C++ падтрымлівае магчымасць работы з вялікай колькасцю разнастайных тыпаў даных. Тут можна знайсці аналагі ўсіх тых тыпаў даных, якія знаёмыя з мовы праграміравання Pascal. Прыклад 1.11. Прыклады апісання пераменных:
Дыяпазон магчымых значэнняў тыпу double задаецца лікамі ў стандартным уяўленні ад −1.7∙10308 да 1.7∙10308. Самы маленькі дадатны лік тыпу double прыблізна роўны 4.9∙10−324. Пры вылічэннях у ліку захоўваецца 15—16 лічбаў. У С++, акрамя тыпу даных double, могуць выкарыстоўвацца float і long double.
Пераменныя тыпу double займаюць у памяці камп’ютара 64 біты, float — 32 біты, long double — 80 біт. |